Вы тут

Памёр былы старшыня Акадэміі навук Мікалай Барысевіч


25 кастрычніка на 93-м годзе жыцця памёр вядомы беларускі навуковец Мікалай Аляксандравіч Барысевіч, паведамілі ў прэс-службе НАН Беларусі.

Мікалай Барысевіч — вядомы вучоны і арганізатар навукі ў галіне оптыкі і спектраскапіі, лазернай фізікі і інфрачырвонай тэхнікі, акадэмік АН СССР (з 1991 г. — Расійскай акадэміі навук), акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар і ўладальнік шматлікіх узнагарод і прэмій.

На працягу 18 гадоў — з 1969 па 1987 гады — Мікалай Аляксандравіч займаў пасаду Прэзідэнта Акадэміі навук БССР.

З імем Мікалая Барысевіча звязана бурнае развіццё ў БССР фізікі, матэматыкі, інфарматыкі, хіміі, навук аб Зямлі, фотабіялогіі і іншых навук. Ён быў ініцыятарам стварэння ў АН БССР канструктарскіх бюро, доследна-прамысловых вытворчасцей, рэгіянальных навуковых цэнтраў, развіцця работ па абароннай тэматыцы.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.