Вы тут

Пісьмо... у суседні пакой


Шлюб Алены і Сяргея Р., жыхароў аднаго з райцэнтраў, распаўся некалькі гадоў таму. Жывуць у адным доме, але ў розных пакоях. Адносіны сапсаваныя настолькі, што былыя муж і жонка не размаўляюць зусім. Гэта вельмі нязручна, калі людзі жывуць без нармальнага кантакту, бо трэба ж весці гаспадарку, абслугоўваць і рамантаваць дом, плаціць за камунальныя паслугі...

Прыкладна паўгода назад Сяргей, які нейкі час у поўным памеры плаціў за камунальныя паслугі (за газ, святло, ваду), накіраваў Алене пісьмо... у суседні пакой з патрабаваннем плаціць за паслугі на «агульных паях»: палову ён, палову — былая жонка. Напісаў пісьмо, паклаў у канверт, кінуў у паштовую скрыню, пасля чаго паштальён прынёс пісьмо назад — у гэты ж дом, толькі ў суседні пакой.

Але ў адказ — цішыня, Алена быццам не бачыла яго. Сяргей злаваўся, нерваваўся, але так і не змог выклікаць былую жонку на размову. Прайшоў месяц, другі, трэці... Урэшце, цярпенне лопнула, мужчына звярнуўся да адваката, заплаціў за яго кансультацыі больш за мільён рублёў. У хуткім часе Алена і Сяргей атрымалі позвы ў суд.

Пазіцыя Алены з пункту гледжання мужа і адваката выглядала пройгрышнай: калі яна не плаціць за камунальныя паслугі, хоць пражывае ў гэтым доме, то суд можа прымусіць яе кампенсаваць затраты мужа і нават аплаціць паслугі адваката. Але ў судзе жанчына з лёгкай усмешкай дастала з сумачкі квітанцыі, якія пацвярджалі, што ўсе гэтыя месяцы яна... таксама ў поўным памеры аплачвала камунальныя паслугі. Фактычна за адну і тую ж паслугу жыльцы дома плацілі двойчы, а адказныя службы ніяк не рэагавалі на гэтыя пераплаты.

У выніку суд не знайшоў у дзеяннях Алены ніякага «крыміналу». Крыху збянтэжаны былы муж запатрабаваў, каб яму кампенсавалі судовыя затраты, але на якой падставе? Калі б іск быў задаволены — то няма пытанняў, але тут жанчына ні ў чым не вінаватая.

...Якая напрошваецца выснова? Ва ўмовах гендэрнай барацьбы някепскім «партнёрам» можа стаць... маўчанне — каб збянтэжыць, збіць з панталыку мужчыну. Сучаснай жанчыне не трэба спыняць імклівых коней або рвацца ў палаючую хату, каб даказаць сваю перавагу. Ёй дастаткова проста перастаць гаварыць.

Аляксандр ГОРБАЧ

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.