Вы тут

Тваё найлепшае адзенне,


або Навошта мазацца глінай і насіць спадніцы?

Хатнія клопаты, сям'я, праца... У гэтай віхуры мы — хто заўгодна: мамы, работніцы, начальніцы, гаспадыні... Але выконваючы ўсе гэтыя ролі, часам забываемся на сваю сутнасць, аддаляемся ад сваёй прыроды, перастаём рабіць тое важнае, для чаго прызначаны, — ствараць любоў і гармонію навокал. Што для гэтага трэба? Пра гэта — па запрашэнні Мінскага гарадскога аб'яднання арганізацый прафсаюзаў — прадстаўніцам прыгожага полу, якія кіруюць буйнымі сталічнымі калектывамі, расказала інструктар па антыўзроставай ёзе, астролаг і эксперт моды Таццяна ЦЕРАШКОВІЧ.

30-21

Самае галоўнае ў жыцці — любіць сябе, любіць іншых і любіць жыццё. На жаль, самым важным рэчам не вучаць у школах, у інстытутах. Напрыклад, як захоўваць сваё здароўе? Як выяўляць свае таленты і здольнасці і іх рэалізоўваць? Не вучаць узаемаадносінам паміж людзьмі і таму, як знешні выгляд уплывае на энергетыку цела, на здароўе, на кар'еру.

Рэкамендую такі метад: купляеце касметычную гліну (яна прадаецца ў аптэках, каштуе нядорага — ад 10 тысяч), разводзіце яе альбо талай вадой, альбо дыстыляванай, альбо мінеральнай, альбо сухім віном, альбо — у амаладжальным варыянце — кавуновым сокам да кансістэнцыі смятаны. І гэтай «смятанкай» змазваеце ўсё цела. Ходзіце па кватэры, пакуль гэта ўсё на вас не высахне да скарынкі. Пасля змываеце і яшчэ паўгадзіны ляжыце ў ванне. Чым гэта добра: па-першае, гліна, якую вы пасля спусціце ў каналізацыю разам з вадой, упітвае ўсю адмоўную энергетыку, што вы назапасілі. Па-другое, яна вельмі насычаная мінераламі і мікраэлементамі і вельмі добра аднаўляе і сілы, і скуру.

Па тым, як чалавек апрануты, можна «намаляваць» яго псіхалагічны партрэт. Вы самі, апранаючыся (тым ці іншым чынам. — Аўт.), не заўважаеце, як расказваеце пра сябе людзям больш, чым хацелі б.

Што мяне здзіўляе на нашых вуліцах: як правіла, жанчыны, якія сябе не любяць і лічаць, што ў іх знешнасці ёсць нейкія праблемы, апранаюцца так, каб тое, што ім не падабаецца, яшчэ больш падкрэсліць.

Паказчыкам добрага густу стала ўменне ў адным вобразе спалучаць зусім розныя рэчы. Быць з галавы да ног у адным стылі, колеры, аксесуарах ужо некалькі гадоў лічыцца не модным. Моднымі сталі складаныя колеры.

Тыя, хто любіць насіць чорнае, майце на ўвазе: гэты колер уцягвае не толькі ўвесь спектр вясёлкі, але і іншыя электрамагнітныя хвалі. Усё, што пра вас сказалі ці падумалі дрэннага, альбо калі побач нехта вылаяўся — ваша чорнае адзенне «ўсмокча», і вы будзеце «насіць» яго на сабе. Калі ж вы ідзяце на добры фільм, на канцэрт, збіраецеся сустракацца з людзьмі, якія вас любяць, радуюць, то чорнае адзенне — тое, што трэба, бо ўсю станоўчую энергетыку вы «ўбераце».

Пастаяннае знаходжанне ў штанах цягам месяца зніжае энергетыку прыкладна на год. Жаночая энергетыка назапашваецца ў вобласці рэпрадуктыўных органаў. І калі вы гэтую энергію «заціскаеце» штанамі, яна па пазваночніку паднімаецца да галавы. На працы гэта нармальна, бо стымулююцца мысліцельныя працэсы. Але ва ўсіх астатніх выпадках трэба аддаваць перавагу спадніцам. Яны захоўваюць жаночую любоўную энергетыку.

Аксесуары ні ў якім разе не павінны супадаць па колеры з адзеннем і адно з адным! Чорныя туфлі і чорная сумачка — гэта ўжо не модна.

Апошні трэнд 2016 года: для тых, хто носіць жакеты з лацканамі, вельмі модна прышпільваць да іх 3 — 4 розныя брошкі. У мінулым сезоне былі моднымі кулоны. Зноў у модзе кліпсы, а не завушніцы. Дамам, якія хочуць выглядаць маладзейшымі, рэкамендую насіць кафы — канструкцыі, якія адзяваюцца на вушы. Ну і апошні аксесуар, які адрозніваецца ад мінулага года: летась насілі шалікі, цяпер модныя вялікія квадратныя хусткі — паўлаўскія з доўгімі махрамі, арэнбургскія, звычайныя ваўняныя.

99% таго, што вы бачыце на вуліцах горада, да моды не мае ніякага дачынення. Але нельга не прызнаць, што мода становіцца ўсё больш камерцыйнай і пераўтвараецца ў выцісканне грошай.

Самае прыгожае адзенне — гэта шчасце. Не здымайце яго ніколі.

Дзіяна СЕРАДЗЮК

seradzyuk@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».