Вы тут

«J:морс» сыграе «Таемны канцэрт»


Гурт вырашыў адзначыць выхад новага альбома «Паветра» незвычайнай акцыяй — 10 лістапада музыкі сыграюць у Мінску гэты самы «Таемны канцэрт», на які змогуць трапіць па адмысловых запрашэннях усяго 100 прыхільнікаў.

5-25

Запрашальнікі можна атрымаць двума спосабамі. Па-першае, выйграць у эфіры радыё Unіstar кожны працоўны дзень да 10 лістапада. Па-другое, атрымаць разам з першымі 50 экзэмплярамі CD «Паветра», які паступіць у продаж сёння праз інтэрнэт-краму OZ.by. Пра месца правядзення канцэрта яго наведвальнікі даведаюцца раніцай у дзень мерапрыемства.

— Мы зрабілі вялікі перапынак у студыйнай працы. Гэты альбом, першы за пяць гадоў, даўся няпроста, гэта вельмі важны момант для гурта. Мы маем шмат планаў наперадзе, у тым ліку вялікую прэзентацыю ў лютым. Але цяпер ёсць жаданне адсвяткаваць выхад дыска ў коле сяброў і найбольш актыўных слухачоў у якой-небудзь невялічкай зале, дзе гледачы знаходзяцца на адлегласці выцягнутай рукі. Проста падзяліцца сваім настроем і сказаць усім дзякуй, — расказаў лідар гурта Уладзімір Пугач.

Канцэртная прэзентацыя альбома «Паветра» для шырокай публікі адбудзецца 13 лютага 2016 года ў Prіme Hall.

Алена ДРАПКО

drapko@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».