Вы тут

Кадравыя рашэнні


Генерал-маёр Станіслаў Зась прызначаны дзяржсакратаром Савета Бяспекі Беларусі. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы. Станіслаў Васільевіч Зась нарадзіўся ў 1964 годзе ў Чарнігаўскай вобласці ва Украіне. У 1985-м з адзнакай скончыў Бакінскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча, у 1996 годзе з адзнакай і залатым медалём — Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь, а ў 2005-м таксама з адзнакай і залатым медалём — Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі. Кандыдат ваенных навук. Праходзіў ваенную службу на розных пасадах ва Узброеных Сілах. Быў начальнікам аддзела ваеннага будаўніцтва галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, займаў пасаду намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення — начальніка 1-га ўпраўлення галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл Беларусі. 29 жніўня 2008 года ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прызначаны намеснікам дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Беларусі. З 1 ліпеня 2015 года ў адпаведнасці з указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь выконваў абавязкі дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі. Узнагароджаны ордэнам Айчыны ІІІ ступені і шматлікімі медалямі. *** Аляксандр Лукашэнка 4 лістапада вызваліў Валянціна Шаева ад пасады старшыні Следчага камітэта. У адпаведнасці з указам №451 Валянцін Шаеў звольнены са службы ў Следчым камітэце ў запас са згоды бакоў.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.