Вы тут

Драгамір Карыч: палітыка Прэзідэнта Беларусі накіравана на дружбу і супрацоўніцтва з усімі краінамі


Важнасць гэтага адзначыў у гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА ганаровы консул Беларусі ў Бялградзе, старшыня групы дружбы Сербія - Беларусь у сербскім парламенце, які прысутнічаў на інаўгурацыі Прэзідэнта Беларусі.

Сербскі госць падкрэсліў, што дружба паміж Беларуссю і Сербіяй з кожным годам умацоўваецца. На яго думку, трэба наладжваць яшчэ больш цесныя адносіны і нарошчваць гандлёва-эканамічны абарот. Ён сказаў, што па выніках бягучага года гэты паказчык павінен скласці каля $300 млн. Пастаўлена задача нарасціць яго да паўмільярда долараў.

Драгамір Карыч таксама сказаў, што ёсць усе падставы для таго, каб палепшыліся адносіны паміж Беларуссю і Еўрасаюзам. Паводле яго слоў, прэзідэнцкія выбары ў Беларусі прайшлі па вельмі высокіх еўрапейскіх стандартах. "Я прысутнічаў у ходзе выбарчай кампаніі на многіх участках, і было прыемна бачыць, якім святам з'яўляюцца выбары для беларускіх людзей", - падкрэсліў Драгамір Карыч.

На яго думку, Беларусь - добры і надзейны партнёр для еўрапейскіх краін.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.