20 Верасень, чацвер

Вы тут

Явар і каліна


Пяшчотнае замілаванне, мройныя асацыяцыі выклікае песня «Явар і каліна». Расповед пра незвычайнае каханне ўважліва падсвечваецца ласкава-кранальнай мелодыяй, у якой арганічна паядналіся задушэўная напеўнасць беларускіх народных песень і задумліва-летуценныя рамансавыя інтанацыі. Вакальны твор, які ўзнік на пачатку 50-х гадоў мінулага стагоддзя, адразу заняў прыкметнае месца ў беларускай песеннай культуры, а для кампазітара стаў праграмным.

У песні «Явар і каліна» выразна выявіліся творчая адметнасць Юрыя Семянякі і яго грамадзянская пазіцыя. Ён вылучаўся аптымістычным светаўспрыманнем, рамантычна-сцвярджальным стаўленнем да жыццёвых падзей — і гэта разнастайна ўвасобілася ў песнях, музычных кампазіцыях, операх. У творах ён апяваў вясновыя праявы, абуджэнне ў прыродзе, услаўляў любоў, каханне і сяброўства, хоць і нарадзіўся ў глыбокую восень — 26 лістапада 1925 года. Згадаем толькі некаторыя з яго папулярных песень — «Ты мне вясною прыснілася», «Беларусачка», «Не за вочы чорныя», «Люблю цябе, Белая Русь».

Святланосныя грамадзянска-патрыятычныя задумы Юрыя Уладзіміравіча панарамна разгарнуліся ў буйных творах, у аснову якіх пакладзена нацыянальная літаратурная класіка. У оперы «Зорка Венера» ўпершыню ў гісторыі беларускай культуры створаны музычны вобраз рэальнага паэта — Максіма Багдановіча. Лёс народа шырока пададзены ў оперы «Новая зямля», напісанай паводле паэмы Якуба Коласа.

Плённа адлюстравалася захапленне Юрыя Семянякі творчасцю народнага паэта Янкі Купалы. Кампазітар зрабіў музычнае афармленне тэлеспектакля «Прымакі», з любасцю працаваў над камедыяй «Паўлінка». А песня «Явар і каліна» ўвайшла ў залаты фонд беларускай музыкі, фалькларызавалася. Яе разам з песнямі «Спадчына» І. Лучанка, «Шумныя бярозы» Р. Пукста, «Малітва» А. Молчана, створанымі на вершы нацыянальнага Прарока, мусіць ведаць кожны беларус, калі ён свята жадае, каб родная Беларусь па-сапраўднаму разнаколерна квітнела і шматгалоса ў суладдзі красавалася.

7-3

Верш Янкі Купалы. Музыка Юрыя Семянякі

Песняй вясны лебядзінаю,

Скінуўшы зімнія чары,

Шэпчуцца явар з калінаю

Ў сумнай даліне над ярам.

 

Лісцікі зеленяй хваляцца

Небу панятлівай мовай,

Росамі мыюцца раніцай,

Песцяцца сонцам паўднёвым.

 

Чуецца музыка дзіўная

Ў повесцях сонных імшараў.

Цешыцца явар з калінаю,

Скінуўшы зімнія чары.

Падрыхтаваў Міхась ШАВЫРКІН

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым здзіўлялі арганізатары Фестывалю навукі?

Чым здзіўлялі арганізатары Фестывалю навукі?

Толькі Ньютан і толькі хардкор! 

Культура

Новы музей і вулічны гадзіннік цяпер ёсць у Дуброўне

Новы музей і вулічны гадзіннік цяпер ёсць у Дуброўне

Іх стварылі ў гонар прадпрыемстваў, якія паспяхова функцыянавалі ў дарэвалюцыйны час.

Грамадства

Барацьба з баршчэўнікам Сасноўскага ідзе нежартоўная

Барацьба з баршчэўнікам Сасноўскага ідзе нежартоўная

Не выяўлены гіганцкі баршчэўнік пакуль толькі ў Брагінскім, Нараўлянскім і Лельчыцкім раёнах Гомельшчыны.

Грамадства

Якім чынам можа праяўляцца адзінота?

Якім чынам можа праяўляцца адзінота?

Адзінота і асабліва адзінота ў сям'і — рэальная прыкмета нашага часу.