Вы тут

Свята пераемнасці


Як гісторык і грамадзянін, я не з'яўляюся прыхільнікам рэвалюцый. Грамадства павінна развівацца эвалюцыйным шляхам. Як правіла, любая рэвалюцыя вядзе да злому існуючай сістэмы функцыянавання дзяржавы і грамадства. У выніку патрабуецца шмат часу і намаганняў, каб стварыць новы дзейсны механізм жыццядзейнасці дзяржавы і грамадства.

7-20

У гэтым кантэксце нельга не адзначыць, што Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 года прывяла да кровапралітнай грамадзянскай вайны, крывавага «чырвонага» і «белага» тэрору. Але, разам з тым, яна адкрыла новыя перспектывы ў жыцці грамадства былой Расійскай імперыі. Яе вынікам сталі глабальныя геапалітычныя змены ў свеце.

Мы не павінны таксама забывацца, што як ідэя аўтаномнага ўладкавання Беларусі, так і ідэя стварэння незалежнай беларускай дзяржавы пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года атрымалі магчымасць для далейшага развіцця. Але толькі на праграмна-тэарэтычным і дэкларацыйным узроўнях. Пасля ж перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі пытанне беларускай дзяржаўнасці было пераведзена ў плоскасць практычнай палітыкі. У выніку беларускі народ атрымаў права на самавызначэнне, адбылося практычнае ўвасабленне ідэі беларускай дзяржаўнасці на савецкай аснове ў форме БССР. Беларуская савецкая дзяржаўнасць стала рэальнасцю. БССР выступіла ў якасці адной з краін-заснавальнікаў шматнацыянальнага СССР. У створанай федэратыўнай дзяржаве Савецкая Беларусь, як і іншыя рэспублікі — суб'екты федэрацыі, па форме з'яўлялася дзяржавай, хаця магчымасці ў рэалізацыі дэклараванага суверэнітэту заканамерна былі абмежаваны Канстытуцыяй СССР. Міжнародным прызнаннем беларускай дзяржаўнасці стала ўключэнне БССР у лік дзяржаў-заснавальніц Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, 70-годдзе стварэння якой мы зусім нядаўна адзначылі.

Сучасная Рэспубліка Беларусь з'яўляецца пераемніцай БССР, а гэта значыць, што абвешчанае савецкай уладай права нацый на самавызначэнне з'яўляецца фундаментам і сённяшняй незалежнай Беларусі. У нас створана моцная дзяржава з эфектыўнай уладай, якая дзейнічае ў інтарэсах народа, абапіраецца на сістэму Саветаў дэпутатаў розных узроўняў, а таксама мае сацыяльна арыентаваную эканоміку, высокаразвітыя адукацыю, навуку і культуру. Усё гэта шмат у чым грунтуецца на патэнцыяле, назапашаным у часы БССР.

Акрамя таго свята 7 лістапада, якое ў савецкі час стала традыцыйным для нашага грамадства, у сучаснай Рэспубліцы Беларусь напоўнілася новым стваральным зместам. Менавіта да гэтага свята ў незалежнай Беларусі, па ініцыятыве Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, як правіла, прымяркоўваецца адкрыццё новых ці рэканструяваных сацыяльна значных аб'ектаў (станцый метро, дзіцячых садкоў, кінатэатраў, спартыўных комплексаў, медыцынскіх устаноў і г.д.).

Таму, на мой погляд, сёння ўжо можна гаварыць аб тым, што дэ-факта свята 7 лістапада ў нашай краіне пераўтварылася са свята рэвалюцыйнага ў свята гістарычнай пераемнасці і стваральнай працы на карысць грамадства.

Вячаслаў Даніловіч,

кандыдат гістарычных навук, дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.