Вы тут

У паўфінале — 8 беларускіх каманд


ры каманды Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта выйшлі ў паўфінал чэмпіянату свету па праграмаванні сярод студэнтаў.

Чвэрцьфінал прэстыжных спаборніцтваў праходзіў у Мінску. Яго ўдзельнікамі сталі каля 180 студэнтаў, якія прадстаўлялі 59 ВНУ Беларусі, Эстоніі, Латвіі, Літвы і Калінінградскай вобласці (Расія). Шэсць каманд выставіў факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ.

Студэнтам было прапанавана вырашыць за 5 гадзін 12 алгарытмічных задач. Згодна з рэгламентам, кожнай камандзе прадастаўляўся толькі адзін камп'ютар на ўсіх. А перамога прысуджалася зборнай, якая рашыла найбольшую колькасць задач за найменшы час.

У паўфінальным паядынку, які пройдзе ў Санкт-Пецярбургу ў снежні, прымуць удзел па дзве каманды з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, Універсітэта Латвіі і Вільнюскага ўніверсітэта, па адной камандзе студэнтаў з Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Балтыйскага федэральнага ўніверсітэта імя Імануіла Канта (Калінінградская вобласць), Універсітэта Тарту (Эстонія), Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна, Каўнаскага тэхналагічнага ўніверсітэта і Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?