Вы тут

З першай спробы — «золата» і «бронза»


Беларускія школьнікі ўпершыню ўзялі ўдзел у спаборніцтвах JunіorSkіlls Hі-Tech, якія праводзіліся ў Екацярынбургу ў рамках ІІ Нацыянальнага чэмпіянату скразных рабочых прафесій высокатэхналагічных галін прамысловасці па методыцы WorldSkіlls.

Спаборніцтвы праводзіліся ў 12 кампетэнцыях: «Такарныя работы на станках з лічбавым праграмным кіраваннем», «Фрэзерныя работы на станках з лічбавым праграмным кіраваннем», «Мехатроніка», «Інжынерная графіка», «Мабільная робататэхніка», «Прататыпіраванне», «Электроніка», «Аэракасмічная інжынерыя» , «Электрамантажныя работы», «Сістэмнае адміністрыраванне», «Лазерныя тэхналогіі» і «Нейрапілатаванне».

У спаборніцтвах прынялі ўдзел 116 юніёраў ва ўзросце ад 10 да 17 гадоў у складзе 54 каманд, а таксама 85 экспертаў з 17 рэгіёнаў Расіі і Беларусі.

За перамогу ў кампетэнцыі «Мабільная робататэхніка» змагалася каманда Рэспубліканскага цэнтра інавацыйнай і тэхнічнай творчасці (Арцемій Вахрамееў і Ілья Лісіца). А каманда Адукацыйнага цэнтра Парка высокіх тэхналогій (Аляксандр Яфімчык і Макар Чыждзенка) выступала ў кампетэнцыі «Прататыпіраванне»

Па выніках спаборніцтваў беларускія каманды занялі першае месца ў кампетэнцыі «Прататыпіраванне» і трэцяе месца — у кампетэнцыі «Мабільная робататэхніка».

Пераможцы чэмпіянату JunіorSkіlls 2015 , а імі сталі 37 чалавек, атрымалі імянныя пуцёўкі на спецыялізаваную змену ў чэрвені ва Усерасійскі дзіцячы цэнтр у Анапе. Сярод іх і беларускія хлопцы: Аляксандр Яфімчык і Макар Чыждзенка.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.