Вы тут

1,5 тыс. школьнікаў паўдзельнічалі у майстар-класах па беларускай мове


«Чытаем па-беларуску з velcom» — унікальны для Беларусі сацыяльна арыентаваны і адукацыйны праект з удзелам вядомых беларускіх дзіцячых пісьменнікаў і акцёраў. Цягам трох месяцаў больш як у 30 школах Мінска, а таксама ў дзвюх школах для дзяцей з асаблівасцямі развіцця праходзяць адмысловыя ўрокі для вучняў другіх і трэціх класаў, якіх знаёмяць з сучаснай беларускай літаратурай. У кастрычніку ролю настаўнікаў праекта выконвалі вядомы пісьменнік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Ліпскі і беларускі акцёр і тэлевядучы Юрый Жыгамонт.

Арганізатарам адукацыйнага праекта выступіла кампанія velcom пры падтрымцы Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама

У лістападзе мінскіх школьнікаў чакаюць новыя ўрокі, а на сустрэчу з імі прыйдуць новыя педагогі — паэтка і публіцыстка Таццяна Сівец і паэтэса, лаўрэатка Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Раіса Баравікова. Пад іх кіраўніцтвам дзеці перамесцяцца ў свет беларускай паэзіі і казак.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».