Вы тут

Санкцыйная логіка ЕС у дачыненні да нашай краіны адыдзе ў нябыт


З літоўскімі партнёрамі мы падтрымліваем вельмі адкрыты, шчыры і пастаянны дыялог. Пра гэта заявіў Уладзімір Макей, Міністр замежных спраў нашай краіны, на брыфінгу па выніках перамоў з кіраўніком дыпламатычнага ведамства Літвы Лінасам Лінкявічусам. “На працягу апошніх двух тыдняў мы правялі цэлую серыю сумесных мерапрыемстваў, падчас якіх дэталёва абмеркавалі як пытанні двухбаковых адносін, так і пытанні ўзаемадзеяння Беларусі з Еўрапейскім саюзам, – адзначыў Уладзімір Макей. – Сёння мы таксама абмеркавалі з маім калегам ўсе пытанні, якія тычацца нашага двухбаковага і шматбаковага супрацоўніцтва. Мы дамовіліся трымаць выкананне усіх ранейдасягнутых дамоўленасцей на асаблівым кантролі”. Кіраўнік нашага дыпламатычнага ведамства падкрэсліў, што падчас перамоў з літоўскім калегай асаблівая ўвага была нададзена “пытанням узаемадзеяння Беларусі з Еўрапейскім саюзам, у тым ліку на фоне прыпынення дзеяння санкцый ЕС”. “Мы разлічваем, што санкцыйная логіка Еўрасаюза ў дачыненні да нашай краіны ўсё-такі адыдзе ў нябыт, і шануем канструктыўную, прагматычную пазіцыю нашых літоўскіх партнёраў па гэтым пытанні”, – заявіў Уладзімір Макей. Не трэба ўзмацняць напружанасць Адказваючы на пытанне журналістаў наконт домыслаў аднаго з натаўскіх ваенных пра тое, што, нібыта, з тэрыторыі Беларусі можа зыходзіць нейкая ваенная пагроза, Міністр замежных спраў нашай краіны падкрэсліў, што лічыць падобныя сцверджанні абсурднымі. “Любое ўзмацненне ваеннай актыўнасці па абодва бакі мяжы Беларусі і Еўрапейскага саюза – размяшчэнне дадатковых воінскіх кантынгентаў, дадатковай ваеннай тэхнікі – будзе толькі ўзмацняць ваенна-палітычную напружанасць, – заявіў кіраўнік дыпламатычнага ведамства. – Гэта абсалютна непатрэбна. Мы не можам справіцца з тлеючым украінскім канфліктам, а калі мы яшчэ дадатковыя галавешкі падкінем ў гэта вогнішча ўкраінскага крызісу, то гэта будзе абсалютна ірацыянальна. Але што тычыцца ў цэлым адносін Беларусі да пытанняў вайны і міру, то наш Прэзідэнт ужо неаднаразова выказваўся на гэтую тэму – з беларускай тэрыторыі не можа зыходзіць ніякай пагрозы міру. І гэтым усё сказана”. Малы памежны рух не павінен быць крыніцай новых праблем Каментуючы пытанне адносна тэрмінаў ўступлення ў сілу Пагаднення аб малым памежным руху, Уладзімір Макей нагадаў, што падобная пагадненне з Латвіяй некаторы час таму ўступіла ў сілу. “Ёсць нейкія пазітыўныя моманты ў плане рэалізацыі гэтага пагаднення, але ёсць і негатыўныя, – зазначыў ён. – Мы прааналізавалі сітуацыю, звязаную з рэалізацыяй аналагічнага пагаднення з Латвіяй. І зараз мы дадаткова вывучаем сітуацыю, звязаную з узгадненнем і уступленнем у сілу Пагаднення аб малым памежным руху з Літвой. Трэба зрабіць так, каб рэалізацыя пагаднення не прывяла да нейкіх новых праблем на мяжы: да чэрг, да доўгіх мытных працэдур... Мы дамовіліся яшчэ раз удакладніць гэтую сітуацыю ў кантэксце новых абставін, і яшчэ раз абмеркаваць магчымасць ўступлення ў сілу гэтага пагаднення”. Надзея АЛЕКСАНДРОВІЧ

Загаловак у газеце: Уладзімір Макей: “Мы разлічваем, што санкцыйная логіка ЕС у дачыненні да нашай краіны адыдзе ў нябыт”

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.