Вы тут

Смяротна небяспечныя


На нашай планеце шмат відаў жывёл, якія выклікаюць захапленне і радасць, але хапае на ёй і смяротна небяспечных насельнікаў. Безумоўна, самым небяспечным драпежнікам варта было б прызнаць чалавека, але яго мы ўлічваць не будзем. Мы прыгадаем жывёл, небяспечных для чалавека.

13-13

Жабы. Некалькі відаў жаб з роду лісталазаў, нягледзячы на свае маленькія памеры, з'яўляюцца смяротна небяспечнымі. Залозы іх скуры выпрацоўваюць батрахатаксін, які з'яўляецца наймацнейшым ядам. Адна такая жабка выпрацоўвае дастаткова яду для забойства 10 чалавек.

Афрыканскі буйвал. Буйвалы могуць здацца не такімі ўжо небяспечнымі жывёламі, але гэта ўражанне падманлівае. Адчуўшы небяспеку, буйвал кідаецца ў атаку, а яго 700-кілаграмовая туша, увянчаная двума велізарнымі (да 195 см) рагамі, можа разарваць чалавека на часткі. Іх баяцца нават ільвы.

Белы мядзведзь. Гэта ў заапарку і мультфільмах белыя мядзведзі могуць здавацца мілымі і добрымі, але ў дзікай прыродзе яны ядуць марскіх сланоў на сняданак і лёгка могуць знесці вам галаву адным ударам лапы. Асабліва страшныя мядзведзіцы, якія абараняюць сваё патомства.

Слон. Сланы могуць быць святымі жывёламі, спадарожнікамі і памочнікамі людзей, але пры гэтым заставацца даволі небяспечнымі ў дзікай прыродзе. Штогод сланы забіваюць да 500 чалавек.

Грабяністы кракадзіл. Насяляе гэты падступны драпежнік шырокі прастор ад Індыі да Аўстраліі. Сустрэць яго можна ў салёнай вадзе (яго яшчэ называюць марскім кракадзілам) і пры сустрэчы лёгка прыняць за бервяно. Цярпення гэтым кракадзілам не займаць. Але калі надыходзіць удалы момант, іх атака настолькі імклівая, што выратавацца вельмі праблематычна.

Леў. Пісаць пра небяспеку цара звяроў, бадай, залішне. Дзіўна толькі тое, што гэты паляўнічы ад прыроды не на першым месцы ў нашым спісе. Вялікія кіпцюры, імгненная рэакцыя, вострыя іклы... Так што, калі будзеце ў Афрыцы і ўбачыце льва, пераканайцеся, што ён сыты або што вы надзейна абаронены.

Вялікая белая акула. Акулы звычайна не занадта агрэсіўныя, але калі ў вадзе апынецца хоць кропля крыві — нікому не пазбегнуць іх шматлікіх зубоў. Прычым кроў яны чуюць на вялікіх адлегласцях.

Аўстралійскія кубамедузы. Больш распаўсюджаная назва гэтых празрыстых арганізмаў — марскія восы. У асобіны можа быць да 60 шчупальцаў. На кожным (даўжыней да 4,5  метра) размешчана да 5000 жыгучых клетак і дастаткова яду для забойства 60 чалавек.

Ачковая змяя. Яна ж індыйская кобра. Самае цікавае, што змяя не з'яўляецца самай ядавітай у свеце, гэтае месца займаюць тайпаны. Тым не менш менавіта кобра забівае большую частку з 50 000 чалавек, якія гінуць ад укусаў змей за год.

Камар. Так, як гэта ні дзіўна, але самым страшным забойцам на планеце з'яўляецца камар. Самі па сабе гэтыя насякомыя не страшныя, але вось хваробы і паразіты, якіх яны могуць пераносіць, прыводзяць да смерці больш як 2 000 000 людзей штогод.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.