Вы тут

Створым «зялёную карту» разам


Інтэрнэт-праект «Зялёная карта» (grееnmар.bу), які стартаваў у 2012 годзе, стане ўсебеларускім: цяпер на яе будуць нанесеныя ўсе гарады краіны. Для дапамогі ў рэалізацыі ідэі Цэнтр экалагічных рашэнняў шукае валанцёраў ва ўсіх рэгіёнах Беларусі.

Як патлумачыла каардынатар праекта Марыя СУМА, дапамога патрабуецца разнапланавая: ад праверкі сабранай інфармацыі па нанесеных на карту гарадах да размяшчэння там новых населеных пунктаў.

— Акрамя таго, у шасці абласных цэнтрах мы хочам папоўніць карту яшчэ новымі тэмамі, — распавяла яна. — Блок «Экалагічная інфармацыя і арганізацыі» будзе ўтрымліваць даныя аб арганізацыях, якія прадстаўляюць насельніцтву экалагічную інфармацыю, кансультацыі і паслугі.

Блок «Аднаўляльная энергетыка» сканцэнтруе інфармацыю аб дзеючых аб'ектах альтэрнатыўнай і аднаўляльнай энергетыкі.

Блок «Прыродныя тэрыторыі» будзе змяшчаць інфармацыю аб прыродных зонах у гарадах і паблізу ад іх. На карту нанясуць паркі адпачынку і ахоўныя прыродныя тэрыторыі.

Нагадаем, што раней «Зялёная карта» ўтрымлівала інфармацыю трох катэгорый: пра пункты прыёму другасных матэрыяльных рэсурсаў, небяспечных адходаў, а таксама пра месцы, куды можна аднесці рэчы для другаснага іх выкарыстання.

Сёння гэты інтэрнэт-праект аб'ядноўвае 26 гарадоў Беларусі, уключаючы ўсе абласныя цэнтры плюс 20 раённых. Усе астатнія гарады, як плануецца, з'явяцца на карце цягам наступнага года дзякуючы дапамозе валанцёраў.

Каб стаць валанцёрам, трэба да 1 снежня 2015 года звязацца з каардынатарам праекта па тэлефонах +375 17 334 18 15, +375 29 559 61 19 або па электроннай пошце grееnmар@есоіdеа.bу.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».