Вы тут

Калі ты адчуваеш паэта ў сабе...


Выпрабаванне творчасцю і каханнем.

Ёсць нямала людзей, якія з пэўных прычын пакідаюць сваю творчасць пры сабе. Пра такіх звычайна кажуць — «пішуць у стол». Так і жыве чалавек, не маючы магчымасці быць кім-небудзь пачутым і зразумелым. Але было б толькі жаданне! Цяпер існуе шмат гурткоў, усялякіх суполак, што дапамагаюць творчым асобам знайсці сябе як аўтара. «Хімера» — так называецца літаратурная пляцоўка, якая дае магчымасць паэтам-пачаткоўцам адкрыць у сабе аратарскія магчымасці і падзяліцца ўласнымі перажываннямі і пачуццямі.

[caption id="attachment_110909" align="alignnone" width="600"]19-9 У «Хімеры» не толькі дэкламуюць: іграе інструментальная група «Танга Чашырскага ката».[/caption]

— Літаратурная суполка існуе зусім нядоўга, з чэрвеня мінулага года, але пакрысе пляцоўка набірае папулярнасць. Удзельнікі пішуць пра моцнае каханне, выпрабаванае страсцю. Не абыходзіцца без вершаў, прысвечаных роздумам аб сэнсе жыцця, крытыцы тых, хто жыве, не бачачы нічога, акрамя выключна бытавога. Формай для сваёй творчасці ўдзельнікі выбралі мастацкую дэкламацыю, паказваючы такім чынам, што важна не толькі ўмець пісаць вершы, але яшчэ і пранікнёна іх чытаць, — кажа адзін з заснавальнікаў пляцоўкі, студэнт ІV курса факультэта вышэйшай школы турызму Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Канстанцін Більдзюкевіч. — Дзякуючы разнастайнасці тэматык і стыляў мы ахопліваем вялікую аўдыторыю: ад аматараў «чыстага сэнсу» да інстынктыўна зразумелай паэзіі і глыбокай метафарычнасці. Нават сама наша назва нібы пацвярджае тое. Хімера — слова грэчаскага паходжання, якое абазначае істоту з галавой і шыяй ільва, тулавам казы, хвастом у выглядзе змяі. Гэта таямніца, якая заўсёды будзе прыцягваць людзей. Дарэчы, у нас можна прадэманстраваць не толькі ўменне пісаць і чытаць вершы, але і сыграць на музычных інструментах. Словам, пазнаёміць слухачоў з усімі сваімі талентамі.

Не абыходзяць бокам удзельнікі «Хімеры» і калектыўную творчасць. Напрыклад, яны маюць супольна напісаную паэму «Шчырасць», у якой кожны змог выказаць сваё філасофскае разуменне гэтага слова.

— У нас ужо амаль падрыхтавана поўная праграма, з якой мы збіраемся да наступнага года выехаць у Кіеў, Нясвіж і Гродна. У перспектыве плануем адкрыць для сябе такую новую форму, як тэатр, — кажа Канстанцін Більдзюкевіч і з усмешкай дадае: — У любым выпадку расці ёсць куды, вось і будзем расці!

Любоў Аладзева, студэнтка ІІ курса факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ:

— Пішу з маленства. Спачатку гэта былі невялічкія літаратурныя спробы. Любоў да таго, што ў мяне зараз з'яўляецца на паперы, нарадзілася гады два-тры таму. Я ўдзельнічала ў суполцы «Любімыя вершы», якая потым ператварылася ў «Хімеру». Для мяне гэта пляцоўка для самаразвіцця, магчымасць пазнаёміцца з вялікай колькасцю таленавітых людзей, якіх, я ўпэўнена, чакае поспех у літаратурнай будучыні.

Юлія Грызунт, журналіст, карэспандэнт «Беларусь 1»:

— Я выступаю з вершамі з 17 гадоў. Упершыню, памятаю, гэта было ў «Доме Фішэра» ў Мінску. Дэкламую свае творы і на іншых літаратурных пляцоўках: «АртДжэм», «Чытаю на заборы». Для мяне вершы — гэта магчымасць выказаць думкі, падзяліцца імі са слухачамі.
І вельмі прыемна, калі знаходзіш аднадумцаў, людзей, якія падзяляюць з табою твае пачуцці. Сапраўды, гэта дарагога варта.

Святлана Чыжык, студэнтка ІІ курса Інстытута журналістыкі БДУ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».