Вы тут

Багатыя сажалкі


Восень — гарачая пара на блакітнай ніве краіны. У апошнія гады рыбгасы павялічваюць вытворчасць сажалкавай рыбы, спрыяюць таму,каб багацейшым і здаравейшым быў стол нашых людзей. Адзін з найлепшых рыбгасаў рэспублікі, які паспяхова рэалізуе праграму развіцця, — «Лактышы» Ганцавіцкага раёна.

24-38

У прадпрыемства сёння звыш 2,5 тысячы гектараў сажалкавых плошчаў. Акрамя гэтага, у арэнду ўзята вадасховішча, якое забяспечвае выроставыя і нагульныя сажалкі вадой. Побач з традыцыйнымі для вадаёма відамі рыб: шчупаком, карасём, ляшчом — тут разводзяць карпа, таўсталобіка, белага амура. Сёлета з вадасховішча вылаўлена каля 12 тон рыбы пры плане 13,2 тоны.

24-39

А ўсяго ў «Лактышах» гэтай восенню здабылі звыш 500 тон таварнай рыбы. Аднак да канца года яшчэ далёка, і рыбацкі невад значна пацяжэе. Гэта значыць, што лактышоўцы стрымаюць дадзенае ў пачатку года слова і выканаюць ганаровы план — 650 тон таварнай прадукцыі і 126 тон рыбапасадачнага матэрыялу.

24-41

— У аснове поспеху, — падкрэслівае дырэктар рыбгаса «Лактышы» Сямён Шуст (на фота), — шмат фактаў. Гэта ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы, укараненне найноўшых тэхналагічных працэсаў, гаспадарскае стаўленне да справы, у тым ліку ахова вадаёмаў і здабытага «ўраджаю».

[caption id="attachment_111476" align="alignnone" width="600"]24-40

 Вось та­кія кар­пы га­ду­юц­ца ў «Лак­ты­шах». Ры­ба­вод Сяр­гей Са­ве­ня і май­стар Аляк­сандр Фя­до­саў.

 

Аляксандр ШАБЛЮК. Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?