Вы тут

Нечаканая атака


24 лістапада турэцкі знішчальнік нанёс удар па расійскім самалёце-бамбардзіроўшчыку «Су-24», які здзяйсняў баявы вылет у рамках аперацыі супраць групоўкі «Ісламская дзяржава» ў Сірыі. Загінуў як мінімум адзін лётчык, ёсць папярэдняя інфармацыя, што ён атрымаў раненні пасля катапультавання і быў забіты сірыйскімі паўстанцамі. Інакш як цалкам непрадуманым крокам з боку Турцыі гэта і не назавеш. Нягледзячы на тое, што Турцыі адкрыта не падабаецца прысутнасць расійскіх узброеных сіл на тэрыторыі Сірыі, іх задачы па барацьбе з «Ісламскай дзяржавай» аб'ектыўна выгадныя самой Турцыі, якая церпіць ад шматлікіх тэрактаў. Але, як відаць, далёка не ўсе ў Турцыі падзяляюць гэты пункт гледжання. Многія разглядаюць няўзгодненую з Турцыяй прысутнасць расійскіх войскаў у Сірыі як адкрыты выклік яе рэгіянальнай магутнасці. Або спробай яго рэалізаваць у будучыні.

кізіма

Паколькі Турцыя з'яўляецца членам НАТА, яна тут жа пасля таго, як збіла расійскі самалёт, звярнулася да альянсу па дапамогу. Як і варта было чакаць, НАТА падтрымала краіну-члена, заявіўшы, што дзеянні турэцкіх узброеных сіл былі абгрунтаваныя, яны абаранялі сваю паветраную прастору. Ніхто не ўзяў на сябе працу патлумачыць, якую небяспеку для Турцыі ўяўляў сабой расійскі бамбардзіроўшчык, які бамбіў тэрарыстаў на тэрыторыі суседняй дзяржавы, нават калі сцвярджэнні Анкары праўдзівыя і ён заляцеў у турэцкую паветраную прастору пры адным з манеўраў. Сітуацыю пагоршыла тое, што сірыйскія паўстанцы змаглі збіць расійскі верталёт, які вылецеў на пошукі пілотаў, у выніку чаго загінуў яшчэ адзін вайсковец Расіі.

Якіх наступстваў можна чакаць?

Ключавым момантам з'яўляецца факт атакі Турцыі як члена НАТА на самалёт ядзернай дзяржавы, якая знаходзіцца, па сутнасці, у стане халоднай вайны з НАТА і заходнім светам.

І без таго напружаныя адносіны яшчэ больш ускладняцца. Расія, відавочна, будзе прагнуць помсты. Гэтага патрабуе яе статус як члена Савета Бяспекі ААН, і, што больш важна, як краіны, якая зрабіла ў апошнія два гады сур'ёзную заяўку на вяртанне сабе звышдзяржаўнага статусу. Калі яе баявыя самалёты можна беспакарана збіваць, не паплаціўшыся сур'ёзна за гэта, ад усіх прэтэнзій на новы высокі статус можна добраахвотна адмовіцца. З першых крокаў, накіраваных на ваенную адплату, можна назваць перавод крэйсера «Масква», абсталяванага сістэмай СПА «Форт», у раён у прыбярэжнай частцы Латакіі з тым, каб знішчаць усе цэлі, якія ўяўляюць для авіяцыі Расіі патэнцыйную небяспеку. Акрамя гэтага, усе расійскія бамбардзіроўшчыкі ў паветры будуць суправаджацца знішчальнікамі для процідзеяння новым магчымым нападам. Хочацца верыць, што ў Турцыі таксама разумеюць сэнс гэтых дзеянняў і турэцкія баявыя самалёты стануць далёка аблятаць гэты раён, інакш вялікая верагоднасць, што як мінімум адзін з іх таксама будзе збіты.

Вельмі крыўдна, што абвастрэнне адносін Расіі з НАТА адбываецца ў момант, калі нядаўна з'явіўся рэальны шанц на змякчэнне супярэчнасцяў з Захадам. Тэрарыстычныя атакі ў Парыжы паказалі актуальнасць аб'яднання ўсіх краін у барацьбе з «Ісламскай дзяржавай», і гэта магло стварыць перадумовы для пошуку кампрамісу па праблемах ва Украіне, што падзялілі Расію і Захад. Але інцыдэнт у Сірыі сур'ёзна ўдарыў па магчымасці рэалізацыі ў жыццё гэтай перспектывы.

Якія яшчэ крокі можа распачаць Расія ў дачыненні да Турцыі? Цалкам відавочнымі выглядаюць захады па скарачэнні колькасці расійскіх турыстаў, якія едуць на адпачынак у гэтую краіну, або наогул закрыццё Турцыі як турысцкага кірунку для Расіі часова або да змены турэцкага ўрада. Такі крок нанясе сур'ёзны ўдар па пазіцыях цяперашніх турэцкіх улад, паколькі турыстычная галіна з'яўляецца адной з найважнейшых для эканомікі гэтай краіны, а ў выніку такога кроку з боку Расіі працу могуць страціць дзясяткі тысяч грамадзян Турцыі. Таксама могуць разарыцца асобныя гатэлі.

Верагодныя таксама крокі па абмежаванні магчымасцяў для паставак турэцкіх тавараў у Расію. Турэцкі экспарт у Расію параўнальна невялікі, але расійскі рынак разглядаецца як вельмі важны ў перспектыве для турэцкіх экспарцёраў.

Што азначае рэзкае пагаршэнне расійска-турэцкіх адносін для Беларусі? На самай справе мала што. Шчыра спачуваючы Расіі з нагоды гібелі яе вайскоўцаў у Сірыі, Рэспубліка Беларусь будзе прытрымлівацца сваёй традыцыйнай палітыкі наладжвання максімальна спрыяльных адносін з усімі краінамі свету. Тым больш што Расія цалкам здольная самастойна разабрацца з падобнага роду праблемамі і валодае для гэтага вялікім арсеналам магчымасцяў, у адрозненне ад Беларусі. Няма ніякіх сумненняў у тым, што Расія яго выкарыстае і Турцыя панясе шкоду нашмат большую, чым сама змагла нанесці Расіі 24 лістапада.

Сяргей КІЗІМА, доктар палітычных навук

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Жыхар Жодзіна Генадзь Пузанкевіч даехаў на веласіпедзе з Беларусі да Уладзівастока

Жыхар Жодзіна Генадзь Пузанкевіч даехаў на веласіпедзе з Беларусі да Уладзівастока

Ён кожны дзень імкнуўся пераадольваць не менш за сто кіламетраў.

Грамадства

Як «Звязда» парушальнікаў адпачынку з міліцыяй шукала

Як «Звязда» парушальнікаў адпачынку з міліцыяй шукала

Апошнімі цёплымі дзянькамі многія мінчане стараюцца скарыстацца напоўніцу і па магчымасці адпачыць на прыродзе, хай сабе і ў межах горада.

Культура

Спявак Аляксандр Гелах: Як толькі паступіў, пачаў шукаць работу

Спявак Аляксандр Гелах: Як толькі паступіў, пачаў шукаць работу

Малады тэнар, які прыйшоў у Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр Беларусі ў 2015-м, звярнуў на сябе ўвагу аматараў оперы адразу.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Танцуй... Пакуль не замужам?