Вы тут

«Жыроўкі» пацяжэюць


З першых дзён зімы праіндэксавалі цэны (якія субсідуюцца дзяржавай) на газ, а таксама тарыфы на электрычную і цеплавую энергію для насельніцтва.

Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў №996 ад 30 лістапада 2015 года, паведамляе прэс-служба ўрада. Спецыялісты падлічылі, што за снежань спажыўцы ўжо ў наступным месяцы па пэўных пазіцыях будуць плаціць прыкладна на 3,8% больш.

Такім чынам, з першых дзён месяца тарыф на цеплавую энергію для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння вызначаны ў памеры 100 088 рублёў за 1 Гкал. Кошт 1 кубічнага метра прыроднага газу пры наяўнасці індывідуальных прыбораў уліку расходу газу і індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў у ацяпляльны перыяд вызначаны на ўзроўні 646,9 рубля, у летні перыяд — 2 368,5 рубля. Пры адсутнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў (незалежна ад сезона) кошт аднаго «куба» газу складзе 2 368,5 рубля.

Без прыбораў індывідуальнага ўліку расходу газу цана яго пры наяўнасці газавай пліты і цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння або індывідуальнага воданагравальніка (за выключэннем газавага) складзе 18 800 рублёў з аднаго чалавека ў месяц, пры наяўнасці газавай пліты і газавага воданагравальніка (пры адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння) — 54 300 рублёў, а пры наяўнасці газавай пліты і адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і газавага воданагравальніка — 30 700 рублёў.

У дакуменце гаворыцца і пра павышэнне цэн на звадкаваны газ. Так, кошт 1 кубічнага метра з устаноўленымі прыборамі індывідуальнага ўліку расходу газу пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў у ацяпляльны перыяд складзе 10 025,7 рубля, у летні перыяд — 6 315,1 рубля. Пры адсутнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў кошт «куба» такога газу складзе таксама 6 315,1 рубля. Без прыбораў індывідуальнага ўліку расходу газу пры наяўнасці газавай пліты і цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння або індывідуальнага воданагравальніка (за выключэннем газавага) кошт звадкаванага газу з аднаго чалавека ў месяц вызначана на ўзроўні 18 800 рублёў, пры наяўнасці газавай пліты і газавага воданагравальніка (пры адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння) — 53 500 рублёў, а пры наяўнасці газавай пліты (пры адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і газавага воданагравальніка) — 25 100 рублёў.

Індэксуюцца ў снежні і тарыфы на электраэнергію. Цяпер кошт электрычнасці ў жылых дамах (кватэрах), абсталяваных ва ўстаноўленым парадку электрычнымі плітамі, па аднаставачным тарыфе складае 841,5 рубля за 1 кВт·г, па дыферэнцаваным тарыфе — 589 рублёў за 1 кВт·г у перыяд мінімальных нагрузак з 22.00 да 17.00 і 1 683 рублёў за 1 кВт·г у перыяд максімальных нагрузак з 17.00 да 22.00.

Кошт электраэнергіі для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння з далучанай магутнасцю абсталявання больш за 5 кВт вызначаны на ўзроўні 990 рублёў за 1 кВт·г у перыяд мінімальных нагрузак з 23.00 да 6.00 і 2 970 рублёў за 1 кВт·г у астатні час сутак.

Электрычная энергія, за выключэннем пазначанай у папярэдніх выпадках, па аднаставачным тарыфе будзе абыходзіцца жыхарам краіны ў памеры 990 рублёў за 1 кВт·г, па дыферэнцаваным тарыфе — 693 рублёў за 1 кВт·г у перыяд мінімальных нагрузак з 22.00 да 17.00 і 1 980 рублёў за 1 кВт·г у перыяд максімальных нагрузак з 17.00 да 22.00.

У прэс-службе Мінэканомікі нам паведамілі, што змены тарыфаў ажыццяўляюцца згодна з Указам кіраўніка дзяржавы №550 «Аб некаторых пытаннях рэгулявання тарыфаў (цэн) на жыллёва-камунальныя паслугі і ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь». У гэтым дакуменце адзначаецца, што тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі штоквартальна індэксуюцца на працягу фінансавага года ў памерах, якія не перавышаюць фактычных індэксаў намінальнай заработнай платы па краіне, якія склаліся ў Беларусі за папярэдні квартал.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».