Вы тут

Які прыбытак мае сярэднестатыстычны беларус?


Абследаванне дамашніх гаспадарак па ўзроўні жыцця ў чарговы раз правёў Нацыянальны статыстычны камітэт. Згодна з вынікамі, на беларускую сям'ю ў студзені-верасні ў сярэднім прыпадала 9 мільёнаў рублёў у месяц. Гэта на 16 працэнтаў (1,3 мільёна) больш, чым у аналагічным перыядзе мінулага года.

5-39

5-39

 

Сярэднедушавы прыбытак для большасці людзей складае ад 2 да 4 мільёнаў. Тых, хто жыве на 8 і больш мільёнаў у месяц, толькі 5 працэнтаў. У траціне сем'яў з дзецьмі на аднаго чалавека прыпадае 2-3 мільёны. Больш за 40 працэнтаў сем'яў з двума малымі жыве на 6-10 мільёнаў (атрымліваецца, што кожны з бацькоў зарабляе каля 3-5 мільёнаў).

Доля бедных беларусаў, чые прыбыткі не дацягваюць да бюджэту пражытачнага мінімуму, — 3,6 працэнта. У гарадах і пасёлках гарадскога тыпу малазабяспечаных грамадзян — 2,8 працэнта, на вёсцы — 5,6 працэнта. Амаль дзве траціны гэтай катэгорыі складаюць сем'і з дзецьмі.

Спажывецкія расходы сярэднестатыстычнай сям'і — крыху больш за 6 мільёнаў у месяц. Каля 40 працэнтаў ад гэтых грошай ідзе на ежу. Яшчэ трэць выдаткоўваецца на нехарчовыя тавары. Астатняя частка (каля 20 працэнтаў) прадугледжана на аплату паслуг.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

lubneuskaya@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».