Вы тут

Акуляры і макіяж


Акуляры — не толькі сонцаахоўныя, але і звычайныя, якія карэктуюць зрок, — гэта ўжо даўно модны аксэсуар, а не гора яго ўладальніцы. Кожны сезон з'яўляюцца новыя модныя аправы, так што камплексаваць больш не трэба, трэба вучыцца іх правільна насіць.

5-14

Тыя, хто пастаянна носіць акуляры (у першую чаргу жанчыны), маюць у сваім арсенале не адну, а некалькі апраў. Розныя колеры, розныя стылі, рознае прызначэнне. Але кожная аправа патрабуе да сябе адпаведнага стаўлення. Яна можа мяняць твар, і ў гэтым ёй выдатна дапамагае макіяж.

Калі вы хочаце змен толькі ў станоўчы бок, трэба ведаць некаторыя правілы макіяжу для «акулярыкаў».

1. Калі вы носіце акуляры, у макіяжы лепш усё ж прытрымлівацца традыцыйнага правіла — адзін акцэнт: альбо вочы, альбо вусны.

2. Улічыце, што скура павек за шклом акуляраў выглядае святлейшай. Менавіта гэта робіць акуляры ідэальным сродкам для таго, каб маскіраваць чорныя кругі пад вачыма. Таму, калі вы нанесяце занадта светлы карэктар, гэта будзе выглядаць негарманічна. Лепш нанесці на скуру пад вачыма карэктар ці пудру на тон цямнейшую за колер вашай скуры.

3. Выбіраючы акуляры ў халоднай колеравай гаме (серабрыстыя, бэзавыя, дымчата-ружовыя, шэрыя, блакітныя), падбірайце да іх макіяж у падобных тонах. А вось да аправы цёплых адценняў падыдуць персікавыя, карычневыя, травяніста-зялёныя адценні. Толькі не забывайце пры гэтым арыентавацца на колер сваіх вачэй.

4. Калі вы любіце масіўныя цёмныя аправы, то тут дзейнічае правіла ад адваротнага. Ваш макіяж павінен быць вытрыманы ў духу мінімалізму. Яркія цені, інтэнсіўныя стрэлкі будуць «перагружаць» твар. Бо сама па сабе падобная аправа — вельмі магутны акцэнт. А вось калі ў вас вытанчаная аправа, можна смела падводзіць вочы, толькі лёгка і акуратна. І нават намаляваць сабе яркія вусны.

5. Лінія броваў, незалежна ад формы акуляраў, павінна быць плаўнай, сярэдняй даўжыні.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.