Вы тут

Мінск прадае ўчасткі пад прыватнае жыллё


Самы маленькі ўчастак абыдзецца новаму гаспадару больш як у 24 тысячы долараў у эквіваленце.

Аўкцыён па продажы зямельных участкаў у прыватную ўласнасць гарадскія службы запланавалі правесці ўжо 17 снежня. Цяпер на таргі выстаўляюць шэсць участкаў з сярэдняй плошчай ад 5 да 10 сотак кожны. Для ўдзелу ў аўкцыёне неабходна не толькі падаць адпаведную заяўку, але і да 14 снежня ўнесці задатак, які складае 15% ад стартавай цаны аб'екта.

[caption id="attachment_113878" align="alignnone" width="600"]10-40 У Мінску такі каркасны дом (плошчай да 80 «квадратаў») цяпер прадаюць “пад ключ” за 22-27 тысяч долараў.[/caption]

Маленькія ўчасткі (да 5 сотак) са стартавай цаной каля 400 млн рублёў маюць прапіску ў Заводскім раёне па вуліцах Сечанава і Ахоцкая. Яшчэ адзін участак (да 9 сотак) у Заводскім раёне па завулку Малы Трасцянец выстаўлены за 520 млн рублёў. Тры зямельныя ўчасткі выставіў на продаж Фрунзенскі раён, дзе адзін надзел знаходзіцца на месцы былой вёскі Масюкоўшчына, а яшчэ два — па завулку 2-гі Радыятарны. Гэтыя ўчасткі маюць плошчу ад 8 да 10 сотак і прапануюцца ўжо па кошце ад 1,13 млрд да 1,23 млрд рублёў.

Арганізатары аўкцыёну адразу нагадваюць, што, калі на ўчастак будзе пададзена адна заяўка, ён дастанецца заяўніку па цане, павялічанай толькі на 5%. Акрамя таго, пераможца таргоў павінен  пакрыць выдаткі на арганізацыю і правядзенне аўкцыёну, у тым ліку тыя, што звязаны з вырабам і прадастаўленнем удзельнікам дакументацыі, неабходнай для яго правядзення. Гэта яшчэ каля 28 млн рублёў.

Такім чынам, атрымліваецца, што самы слабенькі ўчастак у Заводскім раёне будзе прададзены аднаму заяўніку за 445 млн рублёў (24 тысячы долараў). А мінімальны кошт (практычна без таргоў) самага дарагога ўчастка ў Фрунзенскім раёне складзе больш за 72 тысячы долараў.

Сярод іншых умоў аўкцыёну пераможца павінен атрымаць у вызначаным парадку тэхнічную і дазвольную дакументацыю на будаўніцтва жылога дома, а потым на працягу аднаго года заняць зямельны ўчастак (ажыццявіць будаўніча-мантажныя работы).

Асобна адзначу яшчэ адзін сур'ёзны момант, які тычыцца арганізацыі гэтага аўкцыёну. Цяпер у ім дапускаецца ўдзел на баку пакупніка і кансалідаваных удзельнікаў — двух і больш грамадзян. Гэта значыць, што, напрыклад, можна купіць участак не на адну, а нават на дзве-тры сям'і і пабудаваць там у складчыну шыкоўны блакіраваны дом. Тут галоўнае — не пасварыцца пры сумесным фінансаванні праекта.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».