Вы тут

Сустрэнемся з каляднай казкай


Навагоднія святы — гэта заўсёды час сапраўднага чараўніцтва, добрага настрою і шчаслівых усмешак. І, вядома, прыемных сустрэч!

ААТ «Белкніга» і РВУ «Выдавецкі дом «Звязда» запрашаюць дзяцей, а таксама дарослых, якія не страцілі веру ў цуды, здзейсніць неверагоднае падарожжа па чароўным свеце дзіцячых казак і вершаў.

Акунуцца ў святочную атмасферу мерапрыемства, якое праводзіцца ў межах рэспубліканскай акцыі «Сямейнае чытанне», можна будзе 15 снежня з 12.00 да 15.00 — менавіта ў гэты час у мінскім «Доме кнігі «Светач» (пр-т Пераможцаў, 11) адбудзецца кніжны марафон «КАЛЯДНАЯ КАЗКА». Наведвальнікі змогуць пазнаёміцца з цудоўнымі дзіцячымі творамі беларускіх пісьменнікаў, пра якія раскажуць самі аўтары: Анатоль Зэкаў, Галіна Пшонік, Віктар Кажура, Яна Явіч.

Госці святочнага мерапрыемства змогуць набыць кнігі для дзяцей з аўтографамі аўтараў. Акрамя таго, падчас марафону ўсіх пакупнікоў кніг РВУ «Выдавецкі дом «Звязда» чакаюць прыемныя падарункі.

Чакаем вас на кніжным марафоне! І не забудзьцеся ўзяць з сабою добры настрой!

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.