Дапамогу па беспрацоўі плануецца павялічыць да ўзроўню бюджэту пражытачнага мінімуму (на сённяшні дзень БПМ у сярэднім на душу насельніцтва складае 1 567 810 руб.). А пачынаючы з 2017 года ў планах — страхаванне па беспрацоўі.
Як заявіў першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Андрэй Лабовіч, гэтыя новыя формы абароны беспрацоўных закладваюцца ў праекце праграмы садзейнічання занятасці на 2016-2020 гады. Дадзеныя меры прадугледжаны ў сувязі з тым, што з прычыны мадэрнізацыі, якая праводзіцца на прадпрыемствах, прагназуецца павелічэнне вызвалення дадатковай колькасці работнікаў.
Органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, служба занятасці, акрамя дапамогі ў працаўладкаванні, прапануюць беспрацоўным праходжанне перанавучання. Зараз, па словах Андрэя Лабовіча, праводзіцца перанавучанне больш чым па 120 спецыяльнасцях, запатрабаваных на рынку працы.
Святлана Бусько
busko@zvіazda.by
З прапанаваных для абмеркавання дат, адна з якіх можа стаць Днём народнага адзінства — 14 лістапада.
Мінулы 2020 год закрыў граніцы, але адкрыў вочы на тое, што побач.
Сацыяльны работнік тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнай абароны насельніцтва Маскоўскага раёна Мінска Алена Сцепаненка працуе на сваім месцы каля двух гадоў.
Сідаравічы — невялікі аграгарадок паміж Магілёвам і Быхавам. Менавіта тут знаходзіцца вядомая ў Магілёўскім раёне фермерская гаспадарка Сяргея Куцанава.