Вы тут

Салаты на навагодні стол


Французская салата з апельсінам і авакада

12-11

Спатрэбіцца: 300 г зялёнага салатнага лісця, 1 апельсін, 1 авакада, палова галоўкі рэпчатай цыбулі, 4 ст. лыжкі віннага воцату (можна замяніць яблычным або сталовым 5%), 1 ст. лыжка мёду, 120 мл алею, жменя здробненага міндалю, соль, папрыка — на смак.

Апельсін разбіраем на долькі, наразаем іх тонкімі скрылікамі. Гэтаксама наразаем авакада і цыбулю. Змешваем лісце салаты, авакада, апельсін і цыбулю. Адпраўляем нарыхтоўку ў халадзільнік, накрыўшы харчовай плёнкай. Для запраўкі ў асобным посудзе старанна змешваем інгрэдыенты: воцат, мёд, алей, соль, папрыку. Калі запраўкі атрымаецца шмат, астатнюю частку можна выкарыстоўваць для іншай стравы. Запраўляць салату лепш непасрэдна перад падачай, зверху пасыпаць арэшкамі.

Салата з Ніцы

12-12

Спатрэбіцца: 4 курыныя філе, 250 г свежамарожанай зялёнай фасолі, 4 яйкі, 50 г маслін без костачкі, 150 г памідораў чэры, 100 г зеляніны рукалы, 3 ст. лыжкі аліўкавага алею, 2 ч. лыжкі зярнёнай гарчыцы, 1 ст. лыжка лімоннага соку,
2 зубчыкі часнаку.

Курынае філе адварваем. Астуджаем і наразаем кавалачкамі шырынёй 1,5 см. Булён не выліваем! Робім запраўку. Часнок здрабняем. Узбіваем алей з гарчыцай, часнаком і лімонным сокам. У курыным булёне адварваем фасолю да мяккасці на працягу 6-7 хвілін. Адкідаем яе на друшляк. Яйкі зварыць «у мяшочку» — 5-6 хвілін. Абліць халоднай вадой, ачысціць ад шкарлупіны і разрэзаць напалову. Масліны рэжам кружочкамі. Памідоры разразаем на палоўкі. Злучаем рукалу, фасолю і памідоры, дабаўляем палову запраўкі, перамешваем. Выкладаем на блюда. Зверху раскладаем кавалачкі курыцы, масліны, палоўкі яек. Паліваем пакінутай запраўкай.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?