Вы тут

Навагоднія паштоўкі


У крамах сёння можна знайсці навагоднія паштоўкі на любы густ. Але калі мы робім рэч сваімі рукамі, то думаем пра таго, каму яна прызначана, і ўкладваем у яе сваё цяпло і любоў. Бярыце на заметку ідэі для прыгожых, арыгінальных і, галоўнае, «хуткіх» навагодніх паштовак, на любую з якіх спатрэбіцца не больш за паўгадзіны.

12-17

Дзед Мароз

Гэтага сімпатычнага Дзеда Мароза рабіць вельмі проста. Чырвоная шапка і ружовы твар — гэта палоскі паперы, наклееныя на паштоўку або падарункавы пакет. Мех шапкі і барада атрымліваюцца так: трэба ўзяць паперу для акварэлі (яна прадаецца ў крамах канцтавараў) і проста адарваць палоскі патрэбнай формы, каб атрымаліся няроўныя бакі. Наклеіць на паштоўку па-над чырвонай і ружовай палосамі. А далей намаляваць дзве закавыкі — рот і нос — і дзве кропачкі — вочкі.

12-16

Паштоўкі з гузікамі

Напэўна, у кожнага дома ёсць скрынка з самымі рознымі гузікамі. Нарэшце яны спатрэбяцца: з іх атрымаюцца прыгожыя паштоўкі! Можна, напрыклад, зрабіць гузічнага снегавіка і ёлачныя цацкі.

12-14

Рознакаляровыя елкі

Мілыя ялінкі выйдуць з абрэзкаў шпалер, каляровай паперы, выразак з каляровых журналаў.

12-15

Смешныя алені

Аленяў вельмі лёгка зрабіць з дапамогай адбіткаў пальцаў. Проста акуніце палец у фарбу, а астатняе — дамалюйце. Дзеці з задавальненнем паўдзельнічаюць.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?