Вы тут

Пра вяртанне храма


У Міністэрстве культуры Беларусі далі згоду на аднаўленне разбуранага ў савецкі час касцёла ў цэнтры Віцебска. Прыгожы храм быў пабудаваны ў XVІІІ стагоддзі. Яго фотаздымак можна ўбачыць на многіх дарэвалюцыйных фота і творах мастакоў мінулага і пазамінулага стагоддзяў. Касцёл знаходзіўся праз дарогу ад Рынкавай плошчы і сімвала горада — ратушы. На яго месцы ў 1980-я гады размясцілі фантан...

[caption id="attachment_114533" align="alignnone" width="600"]15-27 Кас­цёл Свя­то­га Ан­то­нія.[/caption]

Дарэчы, будынак заўсёды быў каталіцкім храмам і ніколі не перадаваўся праваслаўнай царкве. Касцёл зачынілі ў 1940 годзе. Да Вялікай Айчыннай там працаваў атэістычны музей. Цікава, што сярод музейных экспанатаў захоўваліся мошчы святой Еўфрасінні Полацкай. А каб пераканаць народ, што Бога няма, у касцёле павесілі славуты маятнік Фуко. Рабілі гэта ў якасці дэманстрацыі кручэння нашай планеты... Падчас вайны храм быў не вельмі разбураны. Знішчылі будынак у пачатку 1960-х.

— Каб касцёл у гонар Святога Антонія быў адроджаны, робім крокі. На сёння магу сказаць, што ў Міністэрстве культуры ажыццяўленне гэтай ідэі падтрымалі. Дадзена згода на тое, каб касцёл быў адбудаваны (з нуля. — Аўт.). Цяпер на самым высокім узроўні ўлады мы пастараемся атрымаць падтрымку, каб гэты праект быў ажыццёўлены. І молімся, каб гэты прыгожы храм заняў сваё месца там, дзе ён стаяў, — адказаў на пытанне карэспандэнта «Звязды» епіскап Віцебскі Алег Буткевіч.

Пра неабходнасць аднаўляць віцебскія храмы гаварыў яшчэ некалькі гадоў таму тады старшыня Віцебскага аблвыканкама, цяперашні кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Аляксандр Косінец.

Менавіта гэты каталіцкі храм вядомы і тым, што там у 1899 годзе пабываў пісьменнік І.А.Бунін. Ён напісаў пра гэта ў адным са сваіх твораў. «...Як узрушыў мяне арган, калі я ўпершыню (у юнацкія гады) увайшоў у касцёл, хоць гэта быў усяго толькі касцёл у Віцебску!»

Пакуль што зразумела, што аднаўленне гэтага касцёла — справа часу. У больш хуткай перспектыве рэальна даць другое жыццё іншаму храму — у віцебскім батанічным садзе. Узведзеная ў XІX стагоддзі на прыватныя грошы былая капліца была перабудавана. Доўгі час будынак не эксплуатаваўся. І ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце, якому належыць батанічны сад і пабудовы ў ім, вырашылі яго разбурыць. Але гэтае рашэнне адмянілі...

— І я хацеў бы асабіста падзякаваць кіраўніцтву ВНУ, Міністэрству адукацыі і мясцовай уладзе за тое, што разбураць будынак не будуць, — працягнуў епіскап. — Цяпер вядзём перамовы аб яго перадачы.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

рukshаnskі@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.