Вы тут

У новай краме — зніжкі і акцыі


У Ганцавічах урачыста адкрылі новую краму тавараў штодзённага попыту. Яна ўзведзена ў рэкордна кароткія тэрміны — менш чым за паўгода.

Як расказала карэспандэнту газеты намеснік старшыні Ганцавіцкага раённага спажывецкага таварыства Алена ШУЛЯКОЎСКАЯ,магазін пабудавалі ў раёне прыватнай забудовы па просьбах навасёлаў. Яшчэ колькі гадоў таму на месцы дамоў па вуліцы Багдановіча шумелі бярозы з рабінамі, а цяпер вырас амаль што катэджны мікрараён, якому вельмі не хапала магазіна. Людзі не раз звярталіся з гэтай нагоды ў райвыканкам. Таму летась у свае планы спажыўтаварыства ўнесла будаўніцтва аб'екта.

І вось у першых чыслах снежня ўрачыста перарэзалі чырвоную стужачку і віталі першых пакупнікоў. На 92 квадратных метрах размясцілі даволі шырокі асартымент тавараў. А каб прывабіць наведвальнікаў, распрацавалі цэлую сістэму зніжак і акцый. І рыбу, і традыцыйныя навагоднія гарошак з кукурузай, і іншыя тавары сацыяльнай групы ў новым магазіне можна купіць па дэмакратычных цэнах.

Паводле слоў Алены Шулякоўскай, кааператыўны гандаль у 13-тысячных Ганцавічах працуе ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі, бо і прадпрымальнікі не спяць у шапку, і гандлёвыя гіганты маюць тут свае аб'екты. Такое становішча спраў вымушае быць гнуткімі і кемлівымі. Названую краму райспажыўтаварыства ўзвяло за свае сродкі, а на наступны год запланавана будаўніцтва аналагічнага аб'екта таксама ў новым мікрараёне горада.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.