24 Верасень, панядзелак

Вы тут

Грунтоўная размова ў Маскве


Прэзiдэнты Беларусi i Расii ўпэўнены ў яшчэ большым зблiжэннi нашых народаў.

Учора ў расiйскай сталiцы адбылiся шматгадзiнныя перагаворы прэзiдэнтаў Беларусi i Расii. Аляксандр Лукашэнка i Уладзiмiр Пуцiн абмеркавалi самае шырокае кола двухбаковага супрацоўнiцтва, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

16-40

«Мы вельмi добра ведаем, чаго хоча Расiя ад Беларусi. Упэўнены, што Расiя абсалютна ведае, што трэба Беларусi ад Расii. Думаю, што вырашэнне тых праблем, якiя ў нас iснуюць, яшчэ больш зблiзiць нашы народы. Хоць, шчыра кажучы, мераць нас з вамi класiчнымi рамкамi ўзаемаадносiн з iншымi дзяржавамi неяк нават нязручна, таму што ў нас настолькi блiзкiя адносiны, што тут не падыходзяць гэтыя крытэрыi», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Уладзiмiр Пуцiн, у сваю чаргу, адзначыў, што прэзiдэнтам дзвюх краiн ёсць аб чым пагаварыць. У Расii, паводле яго слоў, чакалi Аляксандра Лукашэнку з гэтым афiцыйным вiзiтам i рады, што, нягледзячы на бягучыя праблемы, ён адбыўся, што беларускi лiдар прыехаў для грунтоўнай размовы па ўсiм комплексе пытанняў двухбаковых адносiн.

Значная ўвага на перагаворах была ўдзелена развiццю iнтэграцыйных адносiн. «Эканамiчныя выклiкi, з якiмi мы сутыкаемся ў цяперашнi няпросты час, не павiнны весцi да раз'яднанасцi дзяржаў — удзельнiц дагавораў аб стварэннi Саюзнай дзяржавы i аб Еўразiйскiм эканамiчным саюзе», — падкрэслiў Прэзiдэнт Беларусi.

Ён заявiў, што ў беларускiх вытворцаў добрая рэпутацыя на рынку Расii. «Мы гатовы ўсямерна садзейнiчаць у задавальненнi патрэбнасцей расiйскага рынку па тых групах тавараў, якiя мы можам вырабляць канкурэнтна па цане i якасцi», — адзначыў Прэзiдэнт Беларусi. Ён нагадаў, што шэраг ключавых экспартных пазiцый Беларусi вырабляецца з расiйскiх камплектуючых, расiйскай сыравiны, гэта значыць з'яўляецца рэальным прадуктам беларуска-расiйскай кааперацыi.

Прэзiдэнты падрабязна абмеркавалi пытаннi роўнага доступу беларускiх тавараў на расiйскi рынак. «Мы атрымалi падтрымку Прэзiдэнта Расii ў гэтым плане», — праiнфармаваў Аляксандр Лукашэнка.

Беларусь рэалiзуе другую праграму iмпартазамяшчэння i набыла пэўны вопыт у гэтай сферы. Гаворачы аб аналагiчнай праграме ў Расii, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэта рух у абсалютна правiльным напрамку. «Вынiк будзе, i лiтаральна ў блiжэйшым будучым, — перакананы кiраўнiк беларускай дзяржавы. — Але гэта праграма нi ў якiм разе не павiнна пагаршаць магчымасцi i ўмовы дзеяння нашых сумесных прадпрыемстваў, тым больш паставак беларускiх тавараў i паслуг», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. «Каб нашы тавары i паслугi не лiчылiся замежнымi, а былi практычна як расiйскiя», — дадаў ён. Прэзiдэнт Беларусi звярнуў увагу, што такiя роўныя магчымасцi i ўмовы паставак беларускiх тавараў i паслуг замацаваны двухбаковымi пагадненнямi i нормамi ЕАЭС.

Уладзiмiр Пуцiн адзначыў, што асаблiвая ўвага на перагаворах была ўдзелена развiццю гандлёва-эканамiчнага супрацоўнiцтва Беларусi i Расii. «У гэтым годзе з-за рэзкiх курсавых ваганняў на валютных рынках тавараабарот у доларавым вылiчэннi знiзiўся, а ў рублёвым, наадварот, узрос на 20,6 працэнта да 1,3 трлн расiйскiх рублёў, — канстатаваў ён. — На гэты вынiк мы выйшлi ў тым лiку дзякуючы таму, што расiйскiя i беларускiя кампанii ўсё больш актыўна разлiчваюцца ў нацыянальных валютах. Гэта прыкладна 86 працэнтаў ад агульнага тавараабароту».

Прэзiдэнт Расii нагадаў, што на дасягненне ўстойлiвага росту тавараабароту накiравана i рэалiзацыя зацверджанага ўрадамi дзвюх краiн плана мерапрыемстваў па стварэннi дадатковых умоў па развiццi гандлёва-эканамiчнага супрацоўнiцтва. «У лiку прыярытэтных задач — павышэнне канкурэнтаздольнасцi нашых прадпрыемстваў, нарошчванне прамысловай кааперацыi, правядзенне ўзгодненай палiтыкi ў сферы iмпартазамяшчэння, стымуляванне ўзаемных iнвестыцый», — сказаў Уладiзмiр Пуцiн.

Аляксандр Лукашэнка i Уладзiмiр Пуцiн задаволены характарам i вынiкамi ўзаемадзеяння Беларусi i Расii на мiжнароднай арэне. Адносiны мiнiстэрстваў замежных спраў дзвюх краiн маглi б служыць прыкладам для супрацоўнiцтва iншых ведамстваў, адзначыў у сувязi з гэтым Прэзiдэнт Беларусi.

Абмяркоўваючы мiжнародны парадак дня, прэзiдэнты таксама гаварылi аб Украiне, аб сiтуацыi на Блiзкiм Усходзе, аб iншых гарачых кропках планеты. «Беларусь па-суседску зацiкаўлена ў мiры на ўкраiнскай зямлi», — сказаў лiдар беларускай дзяржавы. Такой жа пазiцыi краiна прытрымлiваецца i наконт сiтуацыi на Блiзкiм Усходзе. «I разыходжанняў у нас з Прэзiдэнтам Расii абсалютна няма па гэтых праблемах», — дадаў кiраўнiк дзяржавы.

«Зямлю трасе ад мiжусобiц i ўзброеных канфлiктаў. Бежанцы вылiчваюцца ўжо мiльёнамi. Мiжнародны тэрарызм кiнуў выклiк усяму свету. Толькi за апошнi месяц мы сутыкнулiся з чарадой бесчалавечных, варварскiх дзеянняў тэрарыстаў, якiм няма i не можа быць апраўдання», — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка.

Не засталося нiводнага пытання, якое мела б патрэбу ў паглыбленай прапрацоўцы, сказаў беларускі лідар. Паводле яго слоў, ёсць некалькi пытанняў, якiя на працягу тыдня будуць дапрацаваны, i ўрады прымуць па iх рашэннi.

Прэзiдэнты Аляксандр Лукашэнка i Уладзiмiр Пуцiн падпісалі сумесную заяву, у якой, у прыватнасці, гаворыцца, што Беларусь i Расiя дамовiлiся скаардынаваць намаганнi ў Саюзнай дзяржаве i Еўразiйскiм эканамiчным саюзе па стварэннi дадатковых умоў для павелiчэння аб'ёмаў узаемнага гандлю i павышэння дзелавой актыўнасцi рэальнага сектара эканомiк дзвюх дзяржаў. Дабiвацца пастаўленай мэты бакi маюць намер у тым лiку шляхам правядзення ўзгодненай прамысловай i аграпрамысловай палiтыкi, развiцця iнвестыцыйнага i iнавацыйнага супрацоўнiцтва, рэалiзацыi сумесных кааперацыйных, а таксама iнфраструктурных праектаў, устаранення бар'ераў у двухбаковым гандлi, актывiзацыi мiжрэгiянальнага супрацоўнiцтва як адной з фундаментальных асноў двухбаковага ўзаемадзеяння.

Беларусь i Расiя прадоўжаць работу па забеспячэннi роўнасцi правоў грамадзян, iнтэнсiфiкуюць супрацоўнiцтва ў гуманiтарнай i культурнай сферах, прадоўжаць каардынацыю супрацоўнiцтва на мiжнароднай арэне. Краiны будуць прымаць актыўны ўдзел ва ўмацаваннi мiру i стабiльнасцi, у тым лiку ў прадухiленнi i мiрным урэгуляваннi мiжнародных канфлiктаў, постканфлiктным светабудаўнiцтве i процiдзеяннi такiм выклiкам i пагрозам, як мiжнародны тэрарызм, распаўсюджванне зброi масавага знiшчэння.

У заяве гаворыцца аб намеры пашыраць iдэю гарманiзацыi iнтэграцыйных працэсаў на захадзе i ўсходзе Еўразii ў мiжнародных арганiзацыях i шматбаковых форумах, а таксама з асноўнымi партнёрамi на Еўразiйскiм кантыненце, прадаўжаць работу па спалучэннi ЕАЭС i кiтайскай iнiцыятывы эканамiчнага пояса Шаўковага шляху з улiкам iнтарэсаў усiх бакоў працэсу.

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

23 верасня 1943 года, савецкімі войскамі быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў першы населены пункт Беларусі — раённы цэнтр Камарын.

Грамадства

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Ад дапамогі дома пажылым і да стварэння крызісных пакояў для ахвяр хатняга гвалту.

Грамадства

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Актыўная фаза камандна-штабнога вучэння Узброеных Сіл прайшла ў Беларусі ў верасні.