Вы тут

Андрэй Кабякоў прызначаны прэм'ер-міністрам


Учора Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 488 аб назначэнні прэм'ер-міністра. 17-42 У адпаведнасці з пунктам 6 артыкула 84 Канстытуцыі на гэтую пасаду прызначаны Андрэй Кабякоў з наступным узгадненнем гэтага з Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Андрэй Уладзіміравіч Кабякоў нарадзіўся ў 1960 годзе ў г. Маскве. У 1983 годзе скончыў Маскоўскі авіяцыйны інстытут, у 1991 годзе — Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В.У. Куйбышава і Інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання КПБ. Працоўную дзейнасць пачаў майстрам механазборачнага цэха на заводзе імя С.І. Вавілава ў Мінску. В 1985-1988 гадах працаваў на заводзе «Дыяпраектар» у г. Рагачове, у 1988-1989 гадах — інструктар Рагачоўскага гаркама КПБ. У 1991-1995 гадах — начальнік планава-эканамічнага аддзела, намеснік дырэктара па эканоміцы — начальнік планава-эканамічнага аддзела завода «Дыяпраектар». У 1995-1996 гадах — намеснік начальніка Службы кантролю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У 1996-1998 гадах — намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі. З чэрвеня 1998 года — прэзідэнт Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці. У 1998-2000 гадах — старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю. З 2000 года — першы намеснік прэм'ер-міністра, з 2001 года — намеснік прэм'ер-міністра. У 2002-2003 гадах — намеснік прэм'ер-міністра — міністр эканомікі. У 2003-2010 гадах — намеснік прэм'ер-міністра Беларусі. У 2010-2011 гадах — намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі. У 2011-2012 гадах — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі, пастаянны прадстаўнік Беларусі пры Еўразійскім эканамічным супольніцтве па сумяшчальніцтве. У 2012-2014 гадах — кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі. Са снежня 2014 года — прэм'ер-міністр Беларусі.

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Культура

Хто ёсць хто на дзіцячым «Еўрабачанні»

Хто ёсць хто на дзіцячым «Еўрабачанні»

Ужо ў гэту нядзелю вырашыцца інтрыга

Грамадства

Вучоба можа быць у радасць, калі размаўляць з вучнем на адной мове

Вучоба можа быць у радасць, калі размаўляць з вучнем на адной мове

Уявіце сабе сітуацыю: вучань зрабіў у дыктоўцы 20 памылак... 

Эканоміка

Горадабудаўнічы пашпарт распрацуюць з улікам магчымых аб'ектаў будаўніцтва

Горадабудаўнічы пашпарт распрацуюць з улікам магчымых аб'ектаў будаўніцтва

Пра гэта гаворыцца ў новай рэдакцыі палажэння аб парадку падрыхтоўкі і выдачы дазвольнай дакументацыі на будаўніцтва аб'ектаў, зацверджанаг