Вы тут

У Навагрудскім раёне будуюць самы магутны ў краіне ветрапарк


З усіх альтэрнатыўных крыніц энергіі гродзенскія спецыялісты вырашылі зрабіць стаўку на сілу ветра. Чатыры гады таму тут паставілі першую энергаўстаноўку, і цяпер, калі яна даказала эфектыўнасць і рэнтабельнасць, пачаўся мантаж яшчэ пяці генератараў. Іх сумарная магутнасць складзе 7,5 мегавата; такім чынам, ветрапарк зможа выпрацоўваць за год 18,45 мільёна кілават-гадзін электраэнергіі.

18-24-1

Вышыня аднаго ветрака — з 30-павярховы дом. Для работы генератара хапае хуткасці ветру 3 метры ў секунду. Праект паблізу вёскі Грабнікі рэалізуе РУП «Гроднаэнерга». Ужо ў наступным годзе на гэтай пляцоўцы з'явіцца самы магутны ў краіне ветрапарк. Шэсць масіўных установак будуць выпрацоўваць пятую частку электраэнергіі, якую спажывае Навагрудскі раён. Аб'ект коштам Br348,1 млрд рэалізуецца па інвестыцыйнай праграме «Белэнерга», у тым ліку $ 11,8 млн складзе звязаны крэдыт на абсталяванне Дзяржаўнага банка развіцця Кітая. Генеральным падрадчыкам будаўніцтва з'яўляецца ААТ «Белэлектрамантажналадка». Максімальны аб'ём работ па мантажы плануюць выканаць да 25 снежня, а ўвесці аб'ект у эксплуатацыю збіраюцца ў маі 2016 года.

У Беларусі доля аднаўляльных крыніц пакуль невысокая — каля 1%. Цяпер у краіне працуе 50 ветракоў. Самы буйны праект — ветрастанцыя ў Магілёўскай вобласці: 8 установак магутнасцю па 1 мВт. Пад Навагрудкам усталююць яшчэ больш магутныя генератары, каб выкарыстоўваць усе магчымасці пляцоўкі. Тэрмін акупнасці такога праекта меншы за 10 гадоў. Да таго ж дзяржаўныя прэферэнцыі — вызваленне ад выплаты ўвазных пошлін і павышаны на траціну кошт пры закупцы электраэнергіі — робяць вецер вельмі прыбытковым. І яшчэ на куплі прыроднага газу за год работы ветраўстаноўкі ў Навагрудскім раёне ўдасца сэканоміць каля тысячы кубаметраў, ці больш за 4 мільярды рублёў.

Дзіяна СЕРАДЗЮК

seradzyuk@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».