Вы тут

У 2019-м Мінск прыме Еўрапейскі юнацкі алімпійскі фестываль


Удзельнікамі 15-х па ліку Гульняў стануць больш за 4 тысячы спартсменаў з 50 краін Еўропы, якія аспрэчаць медалі ў 10 відах спорту. У тым ліку ў гульнявых дысцыплінах — гандболе, баскетболе і валейболе.

Учора пад старшынствам віцэ-прэм'ера Наталлі Качанавай, якая з'яўляецца старшынёй аргкамітэта па правядзенні гэтага маштабнага мерапрыемства, абмяркоўваўся ход падрыхтоўкі да яго ў спартыўным, бытавым, культурным, адукацыйным і іншым аспектах — з тым, каб удзельнікі і госці пасля аднадушна сказалі: гэты фестываль — найлепшы.

«Спартыўныя мерапрыемствы будуць праводзіцца ў асноўным у Мінску, — сказала Наталля Качанава, — але будуць задзейнічаны і іншыя рэгіёны, таму што прыедуць маладыя хлопцы і дзяўчаты, якім па 14—17 гадоў, і ім, безумоўна, захочацца паглядзець нашу краіну. А нам трэба будзе паказаць усё тое адметнае, што ў нас ёсць. Так што над гэтым трэба будзе грунтоўна папрацаваць».

Як паведаміў «Звяздзе» Аляксандр Дубкоўскі, намеснік міністра спорту і турызму, спаборніцтвы прымуць асноўныя спартыўныя пляцоўкі сталіцы: «Мінск-Арэна» і «Чыжоўка-Арэна», футбольны манеж, Палац спорту і іншыя. У мерапрыемствах таксама плануюць задзейнічаць стадыён «Дынама», які цяпер знаходзіцца на рэканструкцыі.

Аляксандр Сяргеевіч адзначыў, што атрымаць права правесці падобныя статусныя старты было складана, але вопыт Беларусі ў арганізацыі буйных спаборніцтваў, наяўнасць сучасных спартыўных пляцовак і поспехі нашых спартсменаў станоўча паўплывалі на рашэнне генеральнай асамблеі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў.

Галоўныя спартыўныя спаборніцтвы юнацтва пройдуць у Мінску з 21 па 27 ліпеня 2019 года.

Якаў ЖУРБІН

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».