Вы тут

«Сусед у вёсцы блізка да агароджы высадзіў вінаград...»


«Прывітанне, дарагая рэдакцыя! Выпадкова да мяне ў рукі трапіла газета, у якой зацікавіў артыкул пра тое, чаго нельга рабіць на лецішчы. Я выпісваю «Звязду», таму прашу надрукаваць тое ж самае, толькі для жыхароў вёскі.

Адлегласць паміж нашым домам і домам суседа прыблізна 40 метраў. Бывае, што сусед косіць траву бензакасой самым ранкам, калі мы яшчэ спім. Ён думае толькі пра сябе, не лічыцца з нашымі інтарэсамі. Высадзіў вінаград на адлегласці менш за метр ад нашай агульнай мяжы, а таксама дрэвы. Апроч таго, ён ужо трэці год вывозіць траву і іншае смецце на месца насупраць нашага ўчастка, адразу за нашым склепам. І калі будзе якая праверка, то падумаюць на нас.

М.І., Карэліцкі раён».

19-12

Разам з лістом наша чытачка даслала ксеракопію артыкула, дзе падрабязна распісана, што і як можна рабіць на лецішчы, — так бы мовіць, для ўзору. Гаворка ў гэтым выпадку ідзе пра Тыпавыя правілы ўнутранага распарадку садоўніцкіх таварыстваў, якія былі распрацаваны ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта ад 28 студзеня 2008 года. У іх сапраўды вельмі падрабязна распісана, якой вышыні агароджы і дзе на тэрыторыі такіх таварыстваў могуць быць усталяваны, на якой адлегласці ад суседняга ўчастка можна высаджваць дрэвы і ставіць сам садовы домік і г.д. Вось толькі для вёсак такіх падрабязных правіл... няма.

— Вяскоўцы павінны падпарадкоўвацца правілам горадабудаўніцтва населеных пунктаў сядзібнага тыпу, з якімі больш падрабязна можна азнаёміцца, звярнуўшыся ў аддзел архітэктуры райвыканкама, — пацвердзіў нашу думку старшыня Райцаўскага сельскага выканкама Валерый БАБКО. Менавіта на яго тэрыторыі знаходзіцца вёска, у якой пражывае наша заяўніца. Чаму мы не сталі называць яе прозвішча і месца пражывання цалкам, стане зразумелым далей.

Дык вось у тых правілах сапраўды прапісана, што, напрыклад, яблыні і слівы павінны быць пасаджаны на адлегласці не менш за тры метры ад мяжы з суседнім участкам. Але...

— Калі саджанцы былі пасаджаны ад агароджы ў метры ад мяжы чужога ўчастка сёлета, мы можам вынесці рэкамендацыю перанесці пасадкі. Калі дрэвы былі пасаджаны дзесяць гадоў таму, незадаволеным застаецца толькі звяртацца ў суд, — распавёў далей Валерый Фёдаравіч.

Старшыня сельскага выканкама ўвогуле здзівіўся пастаўленым у лісце пытанням: ужо некалькі месяцаў ніхто траву не косіць і не вывозіць яе. Калі быў нейкі канфлікт, па дапамогу трэба было звяртацца раней. Тым не менш Валерый Бабко дадаткова паспрабаваў разабрацца ў сітуацыі, пабываўшы на месцы.

— Заяўніца ваша пастаянна пражывае ў вёсцы, а яе сусед — дачнік з Ліды, зараз ён на лецішчы не жыве. Праз агароджу сапраўды можна было заўважыць саджанцы вінаграду, высаджаныя ім зусім блізка да яе, — распавёў Валерый Фёдаравіч. — Вышыня гэтых саджанцаў складае каля пяці сантыметраў. Магчыма, іх пасадзілі ў гэтым месцы часова...

Можа, у дадзеным выпадку з пісьмом у рэдакцыю гаворка ідзе пра так званы чалавечы фактар, калі суседзі не могуць дамовіцца паміж сабой па-людску?..

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.