Вы тут

Гульня для інтэлектуалаў


Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Міжнароднай шахматнай федэрацыі (ФІДЭ) Кірсан Ілюмжынаў дамовіліся аб рэгулярным правядзенні ў беларускай сталіцы буйных шахматных турніраў

У прыватнасці, у наступным годзе ў Мінску будзе праведзены жаночы Гран-пры і восенню — чэмпіянат свету сярод жанчын па накаўт-сістэме, дзе 64 наймацнейшыя шахматысткі з 50 краін будуць змагацца за права быць чэмпіёнам свету. Арыенціровачна гэты турнір адбудзецца ў лістападзе 2016 года, паведаміў карэспандэнт БЕЛТА.

«Нам за гэты інтэлектуальны від спорту (хоць цяжка сказаць, спорт гэта або нейкае мастацтва, напэўна, і тое, і другое) не сорамна, таму што ў Беларусі мы стараемся на даволі высокім узроўні падтрымліваць яго і не толькі ствараць патэнцыял, але і развіваць гэты від спорту», — сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

У той жа час Аляксандр Лукашэнка са шкадаваннем заўважыў, што калі дзеці і моладзь дамагаюцца высокіх вынікаў на міжнародных турнірах, то ў дарослых пакуль тое не атрымліваецца. «Таму гэта — наша задача», — дадаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што беларускі бок гатовы дапамагаць ФІДЭ ў намеры ажыццяўляць нейкія мерапрыемствы ў краіне. «Вы ведаеце, што дзяржава заўсёды гатова ў гэтым плане падставіць плячо, каб мы нарэшце і сярод дарослых пачалі выдаваць добрыя вынікі па гэтым вельмі важным відзе спорту», — адзначыў Прэзідэнт Беларусі.

У сваю чаргу Кірсан Ілюмжынаў адзначыў, што правядзенне ў Мінску буйных шахматных турніраў будзе карысным для падтрымкі і развіцця беларускіх шахматыстаў. «З аднаго боку, гэта і развіццё, і папулярызацыя шахмат сярод насельніцтва, а з іншага — дапамога прафесійных шахматыстаў, магчымасць іграць на такіх буйных турнірах і дамагацца высокіх узнагарод і званняў», — сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка і Кірсан Ілюмжынаў дамовіліся, што НАК Беларусі падтрымае ФІДЭ па ўключэнні шахмат у праграму зімовых Алімпійскіх гульняў. Паводле слоў прэзідэнта Міжнароднай шахматнай федэрацыі, ФІДЭ падтрымалі ўжо больш за 100 нацыянальных алімпійскіх камітэтаў. Ён таксама расказаў, што дамовіўся са старшынёй аргкамітэта зімовых Алімпійскіх гульняў, што шахматы будуць прадстаўлены ў 2018 годзе ў Паўднёвай Карэі на Алімпіядзе ў якасці культурнай, выставачнай праграмы. «Мы пакажам кіраўнікам нацыянальных алімпійскіх камітэтаў, што шахматы павінны быць уключаны ў зімовую алімпійскую праграму», — сказаў ён.

На сустрэчы размова ішла таксама аб будаўніцтве новага адміністрацыйнага комплексу ў Мінску, у якім будуць размяшчацца філіял ФІДЭ і федэрацыя шахмат Беларусі.

Кірсан Ілюмжынаў падзякаваў беларускаму боку і асабіста Прэзідэнту за арганізацыю ў Мінску чэмпіянату Еўропы па хуткіх шахматах і бліцы, які праходзіць гэтымі днямі. У Мінск прыехалі каля тысячы ігракоў з 31 краіны. Сярод іх — многія вядучыя шахматысты, якія ўваходзяць у першую сотню сусветнага рэйтынга, удзельнікі і фіналісты чэмпіянатаў свету і Еўропы, кубкаў свету, матчаў і турніраў прэтэндэнтаў на сусветную шахматную карону.

Прэзідэнт Беларусі і прэзідэнт Міжнароднай шахматнай федэрацыі дамовіліся, што ў 2016 годзе ў Беларусі пачнуць пілотна ўкараняць праграму «Шахматы ў школах». Першапачаткова праграму будуць праходзіць на факультатыўнай аснове як у мінскіх школах, так і ў рэгіёнах. Міжнародная шахматная федэрацыя са свайго боку дапаможа ў падрыхтоўцы трэнераў, правядзенні семінараў і майстар-класаў, а таксама з падручнікамі.

Кірсан Ілюмжынаў падкрэсліў, што мае намер у наступным годзе асабіста наведаць адзін з першых урокаў, а таксама правесці майстар-клас для выкладчыкаў і дырэктараў школ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».