Вы тут

Самы хуткі Дзед Мароз жыве ў Гродна


У Гродне сёмы год запар лёгкаатлетычны сезон завяршаюць незвычайным "Навагоднім прабегам". Галоўная яго асаблівасць - касцюмаваны забег на 400 м. Да старту дапускаліся толькі тыя, хто вырашыў выступіць у касцюме Дзеда Мароза ці Снягуркі. На другі дыстанцыі - 4 тыс. м - маглі выступаць усе жадаючыя.

"Прыемна, што з кожным годам наш прабег збірае ўсё больш удзельнікаў. Калі ў мінулым годзе заяўкі падалі 150 бегуноў, то ў гэтым на старт выйшлі больш за 200 прыхільнікаў здаровага ладу жыцця. Радуе, што бягуць не толькі прафесіяналы, але і аматары. Кожны год ставяцца і ўзроставыя рэкорды прабегу ", - адзначыў начальнік упраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама Алег Андрэйчык, які таксама прыняў удзел у забегу на асноўнай дыстанцыі.

Самым хуткім Дзедам Марозам стаў студэнт ГрДУ им.Я. Купалы Аляксандр Тыўрук, які апярэдзіў два дзесяткі барадатых калегаў у чырвоных і сініх халатах. Сярод Снягурак лепшай стала 16-гадовая Ангеліна Міхайлава. "Упершыню бегла ў гэтак незвычайным строі - какошніку і футры Снягуркі. Рада перамозе, і адзначу тое мора пазітыву, якое дораць такія незвычайныя спартыўныя мерапрыемствы", - расказала яна пасля фінішу.

Самымі маладымі ўдзельнікамі, якія пераадолела дыстанцыю сталі двое немаўлятаў: маладыя мамы вырашылі зрабіць круг па стадыёне з каляскамі. Яшчэ чацвярым бегунам ледзь споўнілася 3 гады. А вось жодзінец Анатоль Калодка, які не прапускаў ніводнага "Навагодняга прабегу" у Гродне, ужо размяняў дзявяты дзясятак. "За 18 гадоў я прабег больш за 57 тыс. км, 13 снежня завяршыў свой соты марафон. Без бегу ўжо не ўяўляю сябе", - распавёў 82-гадовы спартсмен.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?