Вы тут

Падарункі ад мецэната


Іх атрымалі музей гісторыі Магілёва і бібліятэка імя Карла Маркса падчас вечара-партрэта, прысвечанага Валерыю КАЗАКОВУ.

Імя гэтага пісьменніка, палітыка, дзяржаўнага дзеяча Расіі і наогул шчодрай душы чалавека добра вядома магіляўчанам не толькі па яго творах, але і па справах. Гэта дзякуючы яго намаганням музей гісторыі Магілёва папоўніўся сапраўднымі рарытэтамі, сярод якіх Статут ВКЛ XVІІІ стагоддзя — адзіны ў краіне арыгінал выдання, а чытачы цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя Карла Маркса атрымалі магчымасць далучыцца да сапраўдных скарбаў мастацкай і гістарычнай літаратуры.

[caption id="attachment_115533" align="alignnone" width="600"]22-32 Валерый КАЗАКОЎ перадае гістарычныя каштоўнасці музею гісторыі Магілёва.[/caption]

Валерый Казакоў — часты госць у Магілёве. На гэты раз ён прыехаў па запрашэнні гарадской бібліятэкі, якая арганізавала ў Ратушы кранальную літаратурна-музычную кампазіцыю пра жыццё і творчасць пісьменніка. Нават на сустрэчу са сваімі прыхільнікамі ён прыйшоў не з пустымі рукамі. Кожны атрымаў у падарунак кнігу і аўтограф ад аўтара. А галоўнае, спадар Казакоў працягвае вяртаць Радзіме страчаныя каштоўнасці. Дырэктар музея гісторыі Магілёва Аляксей Бацюкоў не хаваў свайго захаплення ад перададзеных мецэнатам рарытэтаў — іх чатыры. Чаго каштуе толькі адна падвеска з трызубцам часоў княжання Уладзіміра Чырвонае Сонейка.

— Такіх прадметаў вядома некалькі, — адзначыў ён. — Гэта было чымсьці накшталт адзнакі чалавеку, які вызначыўся. Магчыма, яго ўладальнікам быў наш мясцовы дружыннік. Дакладна не вядома і паходжанне шаблі, якая яшчэ нядаўна прадавалася ў Беларусі на аўкцыёне. Наш добры сябар Андрэй Радкоў, які некалькі гадоў таму ініцыяваў пакупку Статута і па сённяшні дзень дапамагае музею шукаць розныя артэфакты, «прасігналіў» нам, і мы звязаліся з Валерыем Казаковым. Шабля магла трапіць у Магілёў у выніку нейкіх паходаў або разам з прадстаўнікамі пасольстваў. Па перыядзе існавання рэч адпавядае Хазарскаму каганату — гэта прыкладна X стагоддзе. Такія шаблі былі вельмі распаўсюджаны на поўдні Украіны і Расіі. А вось дзве дзіды XVІ—XVІІ стагоддзяў прадаў мецэнату магілёўскі калекцыянер. Цяпер яны таксама ў нас.

[caption id="attachment_115534" align="alignnone" width="600"]22-33 Падвеска часоў Уладзіміра Чырвонае Сонейка.[/caption]

Не засталася без чарговых падарункаў і бібліятэка імя Карла Маркса. На гэты раз яе фонды папоўніліся двума цікавымі выданнямі, адно з якіх — «Найстаражытнейшая гісторыя славян» Ягора Класена.

Нэлі ЗІГУЛЯ. Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».