Вы тут

Найбольш папулярныя запыты беларусаў у інтэрнэце за 2015 год


Самай цікавай для беларусаў тэмай стаў чэмпіянат свету па хакі — 2015. Другое месца засталося за іншым міжнародным конкурсам — «Еўрабачаннем-2015». Астатнія месцы ў дзясятцы займаюць у асноўным фільмы і серыялы, гутарка пра якія пойдзе ніжэй. На апошнім месцы знаходзяцца курсы валют у Беларусі.

Найбольш папулярнымі персонамі для беларусаў сталі прадстаўнікі іншых краін. На першым і другім месцах — расійскія спявачкі: памерлая Жанна Фрыске і прадстаўніца Расіі на тым самым «Еўрабачанні» Паліна Гагарына. Першы ў спісе беларус замыкае тройку — гэта тэлевядучы Дзмітрый Шэпелеў. Беларуская ўладальніца Нобелеўскай прэміі Святлана Алексіевіч ідзе на чацвёртым месцы.

Пошукавік сцвярджае, што самым папулярным поўнаметражным фільмам стаў «Фарсаж-7». Адразу за ім — нашумелая карціна расійскага рэжысёра Андрэя Звягінцава «Левіяфан». «Бронзавы медаль» — у «Бітвы за Севастопаль». Астатнія кінастужкі — пераважна галівудскія: «50 адценняў шэрага», «Марсіянін», «Шалёны Макс», «Міньёны» і іншыя. Сярод серыялаў лідарства ўтрымліваюць расійскія «Кухня», «Закон каменных джунгляў» і «Рэальныя пацаны».

У спісе пакупак беларусаў сёлета самая папулярная рэч — бустар (варыянт дзіцячага аўтакрэсла). Не супраць нашы суайчыннікі і адпачыць у непасрэднай блізасці ад сталіцы — на другім месцы лецішча пад Мінскам. Ну а дабрацца на дачу дапаможа аўтамабіль, ён на трэцім радку. Акрамя гэтага, мы шукалі ў сеціве сабак пароды чыхуахуа, смартфон іPhone 6, рыбак, дзіцячыя ровары, шыны і садовыя арэлі.

Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ

lyskavets@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Кампанія Google апублікавала найбольш папулярныя запыты беларусаў у інтэрнэце за 2015 год

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.