Вы тут

Арыенціры вызначаны


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўчора прыняў удзел у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў, якое адбылося ў Маскве.

На пасяджэнні ВЕЭС былі падведзены вынікі першага года работы Еўразійскага эканамічнага саюза і вызначаны арыенціры для далейшага развіцця інтэграцыйнага аб'яднання, паведамляе БЕЛТА. Разглядаліся таксама пытанні развіцця нарматыўна-прававой базы, змены ў праграме паэтапнай лібералізацыі аўтамабільных перавозак, узаемадзеянне ЕАЭС з іншымі міжнароднымі арганізацыямі і міждзяржаўнымі аб'яднаннямі. Кіраўнікі дзяржаў-удзельніц зацвердзілі новы склад Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі і бюджэт саюза на наступны фінансавы год.

На пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў пашыраным складзе Аляксандр Лукашэнка заявіў, у прыватнасці, што краіны ЕАЭС выпрацуюць меры абароны рынку пасля пачатку дзеяння зоны свабоднага гандлю паміж Украінай і ЕС. Адпаведны дагавор пачне дзейнічаць 1 студзеня 2016 года. Паводле слоў Прэзідэнта Беларусі, не толькі Расія, але і астатнія члены ЕАЭС дэманструюць заклапочанасць з гэтай нагоды.

Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў выказаў падзяку Беларусі за працу ў якасці старшыні Еўразійскага эканамічнага саюза ў 2015 годзе.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».