Вы тут

Трэнерскі штаб маладзёжнай зборнай Беларусі (U-20) па хакеі аб'явіў склад на чэмпіянат свету


У склад зборнай Аляксандр Бяляўскі ўключыў 23 ігракоў:

варатары: Аляксандр Асіпкоў ("Юнацтва-Мінск"), Іван Кульбакоў ("Дынама U-20"/"Гомель"), Уладзіслаў Вярбіцкі ("Дынама U-20"/"Шахцёр");

абаронцы: Данііл Бокун, Уладзіслаў Ганчароў, Ілья Сушко (усе - "Дынама U-20"/"Шахцёр"), Аляксандр Таболін, Павел Варабей (абодва - "Дынама U-20"/"Юнацтва-Мінск"), Сяргей Рамановіч ("Дынама U-20"/"Нёман"), Сцяпан Фалькоўскі ("Атава 67", OHL, Канада);

нападаючыя: Вадзім Маліноўскі ("Аканаган", ЗША), Рыгор Верам'ёў, Руслан Васільчук, Даніла Карабанаў (усе - "Дынама U-20"), Арцемій Чэрнікаў ("Дынама U-20"/"Шахцёр"), Аляксандр Пацэнкін ("Юнацтва-Мінск"), Андрэй Бялевіч ("Дынама U-20"), Дзмітрый Філіповіч ("Дынама U-20"/"Юнацтва-Мінск"), Ілья Бабко ("Дынама U-20"), Аляксей Бусько ("Шахцёр"), Дзмітрый Буйніцкі ("Дынама-Мінск"), Ягор Шаранговіч ("Дынама-Раўбічы"), Аляксей Пацэнкін ("Юнацтва-Мінск").

Маладзёжны чэмпіянат свету ў элітным дывізіёне сярод ігракоў да 20 гадоў стартуе 26 снежня. У гэты дзень зборная Беларусі сустрэнецца з камандай Фінляндыі. 27 снежня беларусы згуляюць са зборнай Славакіі. 29 снежня ім трэба будзе правесці матч з расійскай маладзёжкай. Завершыць выступленне на групавым этапе беларуская маладзёжка паядынкам з камандай Чэхіі 30 снежня.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».