Вы тут

ДКНТ выдзеліць чатыры гранты па Br116,8 млн на камерцыялізацыю інавацыйных праектаў


Аб гэтым паведаміў сёння журналістам перад пачаткам цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў Рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў старшыня ДКНТ Аляксандр Шумілін.

"Мы выбудавалі дакладную сістэму магчымасці атрымання рэсурсаў у рамках Рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў, гэта значыць праводзім конкурс не дзеля конкурсу і атрымання прызоў, а для таго, каб удзельнікі ацанілі ўзровень свайго праекта і атрымалі першыя рэсурсы для яго рэалізацыі. У гэтым годзе мы ўпершыню выдзелім чатыры гранты для праектаў. Яны атрымаюць па Br116,8 млн для пачатку рэалізацыі сваёй распрацоўкі", - падкрэсліў Аляксандр Шумілін.

Гэтыя сродкі стануць пачатковым капіталам, які неабходны для стварэння бізнесу або рэалізацыі праекта. "Акрамя грантаў пераможцы атрымаюць прызы, якія ў гэтым годзе значна павялічаны. За трэцяе месца ўзнагарода складзе крыху больш за Br5 млн, уладальнік першага месца атрымае Br17 млн. Лічу, што за Br17 млн можна набыць добры камп'ютар або іншую тэхніку", - адзначыў старшыня ДКНТ.

Адзін з грантаў у бягучым годзе будзе выдзелены пераможцу мінулага года Яўгеніі Лісіцы з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, якая прадставіла праект "Праграмны пакет CellDataMiner для аналізу выяў ракавых клетак". Яшчэ тры гранты атрымаюць пераможцы і прызёры гэтага года. Грошы для пачатку бізнесу атрымае мінскі 11-класнік Аляксандр Дубавіцкі, які прадставіў праект "Універсальны робат: Альтрон". Гэты праект стаў пераможцам у намінацыі "Лепшы маладзёжны інавацыйны праект". Таксама грант будзе выдзелены ўладальніку 3-га месца ў намінацыі "Лепшы інавацыйны праект" Аляксандру Кірыенку з Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта на рэалізацыю праекта "3D-друк эластычнага шліфавальнага інструменту з арыентаванымі зернямі абразіву". Чацвёрты грант атрымае Уладзімір Пасавец за праект "Нанакампазіты трыбатэхнічнага прызначэння", які стаў трэцім у намінацыі "Лепшы маладзёжны інавацыйны праект".

Рэспубліканскі конкурс інавацыйных праектаў прайшоў у бягучым годзе шосты раз. Яго асноўная мэта - актывізацыя інавацыйнай дзейнасці ў Беларусі, стымуляванне рэалізацыі перспектыўных інавацыйных праектаў, садзейнічанне ў пошуку інвестыцыйнай падтрымкі інавацыйных праектаў, камерцыялізацыя вынікаў навуковых даследаванняў і распрацовак. Удзельнікамі мінулых конкурсаў выступалі ВНУ, дзяржаўныя ўстановы, прадпрыемствы, аўтарскія калектывы, індывідуальныя прадпрымальнікі, фізічныя асобы.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.