Вы тут

Бяспройгрышная латарэя для дарослых і сумесны карагод вакол ёлачкі


Рэспубліканская дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» адбылася ў дзяржаўнай установе адукацыі «Дзіцячы дом №3». Тут сапраўды пачуваешся як дома, у атмасферы любові і клопату. У доме жывуць 60 дзетак ва ўзросце ад 2 да 8 гадоў з асаблівасцямі псіхафізіялагічнага развіцця. Яны займаюцца ў музычных, тэатральных, харэаграфічных і мастацкіх гуртках. Пераднавагоднія дні — для іх цудоўная нагода паказаць свае здольнасці.

23-53

Музычна-танцавальная імпрэза атрымалася на славу. Дзед Мароз спачатку прынёс мяшок з падарункамі, які... уцёк ад малых — так-так, у яго былі «ногі». Але пасля шчодры старац выдаў кожнаму па святочным пакунку. А потым і дарослыя, і дзеці сталі ў карагод...

— Цудоўнае мерапрыемства, педагогі добра папрацавалі, бо свята спадабалася дзецям, — адзначыў міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй КАЎХУТА. — Нам, як гледачам, было прыемна прыняць удзел у навагоднім спектаклі, а маленькія выступоўцы сапраўды пастараліся.

23-54-1

— Адчуваецца, што педагагічны калектыў уклаў душу ў сваіх выхаванцаў. Жадаю, каб у новым годзе ў вас былі сілы перадаць дзецям любоў, бо толькі яна дае ім развіццё, — павіншавала педагогаў і выхавацеляў намеснік старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Жанна БІРЫЧ.

Андрэй Каўхута прэзентаваў кнігі экалагічнай тэматыкі і расліны — каралавую траву: педагогі плануюць аформіць у дзіцячым доме «зялёныя куткі». У кожную групу (іх тут усяго 7) адправіліся вялікія пакункі з цукеркамі. У сваю чаргу дзеці падарылі гасцям зробленыя сваімі рукамі паштоўкі і цацкі: іх можна было атрымаць, напрыклад, у бяспройгрышнай латарэі.

23-55-1

— Уявіце сабе, калі дома жывуць 60 дзяцей — гэта не так проста, — падзялілася назіраннямі дырэктар дзіцячага дома Таісія КУЗНЯЦОВА. — Вельмі важна падабраць калектыў, каб людзі сапраўды зараджаліся гэтай справай, імкнуліся дапамагчы малым.

Кацярына РАДЗЮК. radziuk@zviazda.by

Фота Аляксандра ШАБЛЮКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.