Вы тут

Падарункі для нашых дзяцей


Вясёлы карагод вакол ёлкі, казачныя героі, шмат падарункаў — учора ў рамках дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» Шклоўскую спецыяльную агульнаадукацыйную школу-інтэрнат для дзяцей з парушэннямі зроку наведалі прадстаўнічыя госці на чале са старшынёй Магілёўскага аблвыканкама Уладзімірам Даманеўскім. Сёння тут навучаецца 89 дзяцей з Магілёўскай і Віцебскай абласцей. Ад кіраўніцтва вобласці яны атрымалі салодкія падарункі, а школа-інтэрнат — брайлеўскі дысплэй для невідушчых, прыладу для чытання, інтэрактыўную дошку і іншыя неабходныя для навучання рэчы.

210908-03

— У Беларусі шмат чаго робіцца для рознабаковага развіцця дзіцяці, умацавання інстытута сям'і, — адзначыў губернатар. — Гэта з'яўляецца адным з прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі. Жадаю, каб, пасталеўшы, вы змаглі самарэалізавацца і заўсёды творча падыходзіць да сваіх абавязкаў, якую б прафесію для сабе ні абралі. Вы павінны рабіць дабро, якое сёння пануе ў гэтай зале, і дарыць яго навакольным людзям.

Не з пустымі рукамі прыйшлі на свята і астатнія госці. Карысныя падарункі, сярод якіх аргтэхніка, тэлевізар і сертыфікат на 50 мільёнаў, установа атрымала ад кіраўніцтва райвыканкама, галоўнага ўпраўлення Нацбанка Беларусі па Магілёўскай вобласці і прыватнага прадпрыемства «ЭкаТЭК». Выхаванцы школы-інтэрната, у сваю чаргу, падарылі губернатару зробленыя сваімі рукамі сувеніры і паказалі казку-мюзікл «Снежная каралева».

Напярэдадні Новага года віншаванні і салодкія падарункі ў рамках акцыі «Нашы дзеці» атрымаюць больш за 100 тысяч юных жыхароў Магілёўскай вобласці.

Нэлі ЗІГУЛЯ. zigulya@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».