Вы тут

Ахмістрыня з імпэтам


Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» гульня «Размаўляем па-беларуску». Для таго, каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgomel.by або 3belarus.by і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Ну а праверыць сваё веданне роднай мовы пасля таго, як праграма выйшла ў эфір, можна з дапамогай «Звязды». Ці ведалі вы, што:

Ахмістры́ня (устарэлае) — жанчына, якая вядзе гаспадарку ў багатым доме. Ахмістрыня на сучасны лад — тая самая эканомка.

Ралля́ — узаранае поле, глеба. Па-руску: пашня.

Імпэ́т (адно са значэнняў) — пыл, пылкасць, імкненне. Імпэт да працы.

Скі́ба — адрэзаны вялікі плоскі кавалак хлеба. «Дзядзька падносіць ім тлустае сала, рэжа таўшчэзнымі скібамі хлеб», — чытаем у Пятра Прыходзькі.

Перакасава́ць — закрэсліць зусім, цалкам. Перакасаваць можна верш, старонку рукапісу.

Стрыва́ць — цярпліва паставіцца да чаго-небудзь. Стрываць боль.

Хоць у пятлю лезь — дайсці да складанага, безвыходнага становішча. Яшчэ беларусы скажуць: хоць кладзіся і памірай, хоць у вір галавой. Рускія — хоть в омут головой.

Мазаць дзёгцем — незаслужана зневажаць некага, няславіць. Беларускія сінонімы — вешаць сабак, выліваць памыі. Рускі — обливать грязью. Выраз «мазаць дзёгцем» узнік згодна з даўнейшым звычаем мазаць дзёгцем у начны час вароты гаспадару, намякаючы гэтым самым на якую-небудзь ягоную правіннасць ці членаў яго сям'і і тым самым ганьбячы іх.

Чарговыя выпускі тэлевіктарыны глядзіце ў эфіры «Беларусь 3» раніцай кожную суботу.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

іost@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.