Вы тут

У Рэспубліканскі рэабілітацыйны цэнтр для дзяцей-інвалідаў завіталі з падарункамі высокія госці


Вясёлыя карагоды вакол ёлкі з Дзедам Марозам, казачныя персанажы ў шыкоўных касцюмах, песні, скокі, цёплыя словы і ўсмешкі на тварах... Святочную атмасферу адчувалі ўсе.

У рамках праграмы «Нашы дзеці» ў Рэспубліканскі рэабілітацыйны цэнтр для дзяцей-інвалідаў учора завіталі з падарункамі высокія госці. Выхаванцы цэнтра са свайго боку падрыхтавалі для іх сюрпрыз — спектакль «Казачны горад. Цуды здараюцца і мары здзяйсняюцца».

23-51

— Нашы дзеці абмежаваны ў руху, таму мы часта запрашаем артыстаў, каб малыя разумелі, што свет цудоўны, трэба проста любіць яго, марыць і спадзявацца, што ўсе жаданні спраўдзяцца, — сказала Людміла КАНДРАШОВА, дырэктар рэабілітацыйнага цэнтра.

Малым падарылі музычныя цэнтры, пра якія дзеці напісалі ў лісце да Дзеда Мароза.

— Спадзяюся, што нашы падарункі прынясуць вам не толькі задавальненне, але і дапамогуць у рэабілітацыі, — адзначыў у віншавальным слове прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў. — Вельмі прыемна бачыць, што праграмы цэнтра працуюць, вы з імі паспяхова спраўляецеся. І, акрамя гэтага, спасцігаеце тут асновы будучай прафесіі, адаптуецеся да жыцця ў грамадстве. Аднак самае галоўнае, каб вы атрымалі зарад бадзёрасці, здароўя і цеплыні.

Андрэй Кабякоў абяцаў павесіць на пачэсным месцы самаробную елачку — падарунак ад малых — і абавязкова прыдумаць, чым яшчэ можна ім дапамагчы.

— Няхай Новы год прынясе вам удачу і поспех, — пажадала міністр працы і сацыяльнай абароны Марыяна ШЧОТКІНА, якая прывезла малым салодкія падарункі і кніжкі. — Няхай здзяйсняюцца мары!

Ірына СІДАРОК, фота аўтара.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?