Кошка


Кошка (кот) — хатняя жывёла, да якой у народзе заўсёды ставіліся неадназначна. З аднаго боку, кату дазвалялася жыць у хаце ў непасрэднай блізкасці з чалавекам, з другога боку, яго лічылі прадстаўніком свету нячыстай сілы. Ката паважалі за яго бязмежную грацыёзнасць літаральна ва ўсім: руху, пасадцы, пры ўмыванні ці на паляванні, што таксама было знешняй праявай глыбокага ўнутранага спакою і самадастатковасці. Сярод іншых хатніх жывёл кошка вылучалася чысцінёй.

Нашы продкі разводзілі катоў у першую чаргу, каб ахоўваць зернесховішчы ад пацукоў і іншых мелкіх грызуноў. У народным паданні аб Ноевым каўчэгу Ной заткнуў шчыліну, якую прагрыз пацук — д'ябальскае стварэнне, хусткай, а Бог ператварыў хустку ў кошку, каб яна лавіла пацукоў.

* У народным асяродку цанілі характар гэтай жывёлы і адводзілі ёй ролю хатняй, блізкай да чалавека істоты. Нашы продкі лічылі, што мурканне кошкі — гэта своеасаблівая малітва за выратаванне гаспадара, які ў гэты момант быў па-за межамі хаты.

* Разам з тым існаваў і такі вобраз кошкі, які сімвалізаваў ляноту і сласталюбства. Часам жанчыну параўноўвалі з кошкай і надзялялі яе такімі якасцямі, як пошасць, схільнасць да варажбы і магіі. Незалежны нораў кошкі, начныя вандроўкі, агеньчык у вачах, які можна заўважыць нават у цемры, — усё гэта выклікала хутчэй жах, уздзейнічала пагражаючы. Кашачыя вочы называлі «вакенцамі ў іншы свет». Кошкі заўсёды звязваліся са звышнатуральным з тых часоў, як іх прыручылі.

* Асаблівая сімвалічная роля прыпісвалася чорным і трохкаляровым кошкам. Лічылася, што трохкаляровыя кошкі ахоўваюць хату ад пажараў. Той, хто забіваў такую кошку, на працягу сямі гадоў павінен быў чакаць пакарання за здзейсненае. Па меркаваннях старых людзей трохкаляровая, а асабліва сямікаляровая кошка, прынясе ў хату шчасце, а чорная кошка абароніць ад рабаўнікоў.

Сярод славян здавён жыве вера ў тое, што чорная кошка, якая перайшла дарогу, нясе непрыемнасці, няўдачу і няма сэнсу працягваць надалей свой шлях, лепей вярнуцца дадому. Цікава, але ў Англіі, наадварот, лічаць, што няшчасце нясуць белыя кошкі, а чорныя — поспех.

Янка КРУК, Аксана КАТОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».