Вы тут

Нас чакае тыдзень сур'ёзных халадоў


А ўначы на чацвер і пятніцу сіноптыкі чакаюць маразы да мінус 25 градусаў.

Практычна ўвесь тыдзень на тэрыторыі краіны захаваецца марознае і спакойнае надвор'е, пра што паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.


Увесь гэты час у нас будзе гаспадарыць зона паніжанага атмасфернага ціску, якая сфарміравана ў халоднай паветранай масе. У аўторак месцамі пройдзе невялікі снег. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Максімальная тэмпература паветра ўдзень будзе ад мінус 8 да мінус 14 градусаў, у асобных раёнах — 15-17 марозу. І ў сераду месцамі пройдзе невялікі кароткачасовы снег. Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 13-20 градусаў, пры праясненнях чакаецца ад мінус 21 да мінус 23 градусаў, а ўдзень будзе 8-14 марозу, месцамі — да мінус 17.

Даволі марозна будзе і на Каляды, пераважна без ападкаў, толькі па поўдні пройдзе кароткачасовы снег. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 13-20 градусаў, а па поўначы месцамі чакаецца да 21-25 марозу, удзень — мінус 10-17 градусаў. Крыху цяплей будзе ў паўднёвых раёнах: уначы — 7-12 марозу, а ўдзень — мінус 4-9 градусаў. Невялікі кароткачасовы снег пройдзе месцамі ў пятніцу, на дарогах захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 15-21 градус, пры праясненнях — да мінус 22-25 градусаў. Удзень чакаецца 6-12 марозу, месцамі — да мінус 15 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных спецыялістаў, пачынаючы з суботы з боку Заходняй Еўропы да нас пачне паступаць больш цёплае паветра і маразы будуць слабець.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.