Вы тут

Электронны праязны дакумент на цягнік зараз можна набыць праз Сеціва


На сайце роеzd.rw.bу з'явіўся шэраг новаўвядзенняў, у тым ліку быў абноўлены яго інтэрфейс, пашыраны функцыянал атрымання інфармацыі аб раскладзе цягнікоў, змянілася форма бланка электроннага праязнога дакумента.


Як расказалі ў прэс-цэнтры магістралі, кожнаму набытаму праз інтэрнэт білету цяпер прысвойваецца ўнікальны 14-значны нумар. Пасля аплаты электроннага праязнога дакумента фарміруецца яго бланк, у якім паказаны нумар заказу (14 знакаў) і нумар электроннага праязнога дакумента (14 знакаў). Калі ў заказе адзін білет, нумары заказу і электроннага праязнога дакумента супадаюць. Калі ж ён аформлены на двух-чатырох пасажыраў, нумары супадаюць толькі ў першага пасажыра ў заказе.

Цяпер у пасажыраў з'явілася больш магчымасцяў кіраваць сваімі заказамі. Напрыклад, у новай версіі сістэмы продажу можна выконваць або адмяняць электронную рэгістрацыю ў асабістым кабінеце (не пазней, чым за адну гадзіну да адпраўлення з пачатковай станцыі маршруту руху) як адначасова для ўсіх указаных у заказе пасажыраў, так і асобна для кожнага з іх. Пры гэтым у бланку электроннага білета паказваецца час, да якога магчымая адмена электроннай рэгістрацыі.

Апроч таго, на сайце чыгункі з'явіўся раздзел «Зніжкі», у якім можна азнаёміцца са зніжкамі на праезд, што прадастаўляюцца магістраллю.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».