Вы тут

Міжнародныя выставы: на іншых паглядзець і сябе паказаць


Выставы, як вядома, з'яўляюцца эфектыўнымі інструментамі для прасоўвання беларускіх тавараў, а таксама выдатнай магчымасцю для экспарцёраў усталяваць дзелавыя кантакты і прарэкламаваць айчынную прадукцыю.


Сёння сусветная эканоміка функцыянуе ва ўмовах крызісу перавытворчасці. Згодна з ацэнкамі экспертаў, колькасць тавараў, якія вырабляюцца ў свеце, у 1,5-2 разы перавышае попыт на іх. Відавочным становіцца тое, што ў сучасных умовах недастаткова проста вырабляць тавар, неабходна ўмець яго прарэкламаваць. Штогод у свеце праводзяцца тысячы рэкламных мерапрыемстваў. Выставачная дзейнасць — гэта цэлая высокапрыбытковая індустрыя. Без інвестыцый у яе канкурыраваць на знешніх рынках становіцца немагчыма.

Як адзначыў намеснік начальніка ўпраўлення забеспячэння знешнеэканамічнай дзейнасці — начальнік аддзела садзейнічання экспарту дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці МЗС Павел Узяткін, сёння краіна эфектыўна пашырае геаграфію ўдзелу ў міжнародных выстаўках. Акрамя традыцыйных пляцовак СНД, айчынная прадукцыя заваёўвае форумы краін далёкай дугі. Напрыклад, у 2015 годзе беларускія дэлегацыі ўдзельнічалі ў такіх мерапрыемствах у Камбоджы, Кітаі, Бразіліі, Егіпце, Катары, Канадзе і ЗША. За год краіна таксама прыняла ўдзел у 11 буйных нацыянальных выставачна-кірмашовых мерапрыемствах за мяжой.

Гэта былі 9 нацыянальных экспазіцый Беларусі, сярод якіх экспазіцыі на Міжнародным зялёным тыдні ў Берліне, на Гановерскай прамысловай выставе-кірмашы, на выстаўцы тавараў краін ШАС у КНР. Акрамя таго, было забяспечана правядзенне 2 выставак-кірмашоў Беларусі за мяжой — у Сочы і Ашхабадзе. Начальнік аддзела каардынацыі выставачна-кірмашовай і кангрэснай дзейнасці МЗС Глеб Мартынаў падкрэсліў, што ўдзел у падобных мерапрыемствах мае вялікае значэнне яшчэ і для паляпшэння іміджу краіны. «ЭКСПА-2015» у Мілане, па папярэдняй інфармацыі арганізатараў, наведалі 21 млн чалавек, а наш беларускі павільён — каля 2 млн. Гэта велізарная лічба, якую нельга параўнаць з любой іншай выставай», — адзначыў ён.

У Ашхабадзе прадставілі 200 новых відаў беларускіх тавараў, 15 прадпрыемстваў упершыню прэзентавалі сваю прадукцыю на рынку Туркменістана. Было падпісана кантрактаў на 10,5 млн долараў. Цяпер Беларусь пачала падрыхтоўку нацыянальнай экспазіцыі на «ЭКСПА-2017» у Астане. Выстава будзе прысвечана энергетычнай тэматыцы. Ужо стварылі арганізацыйны камітэт, які зараз пачынае практычную працу па падрыхтоўцы. Падобныя выставы з'яўляюцца найбольш маштабнымі мерапрыемствамі і прадугледжваюць будаўніцтва нацыянальных павільёнаў, да падрыхтоўкі якіх патрабуецца высокапрафесійны падыход.

Варта таксама адзначыць, што ўсё больш замежных прадпрыемстваў хочуць удзельнічаць у выстаўках унутры Беларусі. Яшчэ ў 2013 годзе міжнародныя выставы складалі менш за 50% ад агульнай колькасці ўсіх мерапрыемстваў. У планах на 2016 год іх колькасць павінна скласці больш за 73%. Доля замежных экспанентаў у сярэднім вагаецца на ўзроўні 20%, і гэтая колькасць пастаянна расце. Ёсць таксама шэраг выставак накшталт харчовай індустрыі, метала- і дрэваапрацоўкі, «Атамэкспа Беларусь», «Беларускі транспартны тыдзень», «Адукацыя і кар'ера», дзе доля замежных удзельнікаў складае каля 40-50%.

Штогод у іх удзельнічаюць прадстаўнікі больш як 50 краін свету. У рамках гэтых мерапрыемстваў падпісваюцца перспектыўныя дакументы. Напрыклад, падчас «Беларускага транспартнага тыдня» падпісалі мемарандумы аб супрацоўніцтве з літоўскімі чыгункамі. Гэта сапраўды дазваляе выходзіць на новыя рынкі, а форумы таксама служаць пляцоўкай для атрымання вопыту нашымі прадпрыемствамі.

Ілья КРЫЖЭВІЧ. Kryzhevіch@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.