Вы тут

Прызнана неналежнай рэклама «Дзіўная сіла прыроды»


У Міністэрства гандлю, а таксама ва ўпраўленні гандлю і паслуг аблвыканкамаў сталі паступаць звароты грамадзян аб размяшчэнні і распаўсюджванні праз абаненцкія паштовыя скрыні рэкламных лістовак у выглядзе газетных старонак, якія змяшчалі інфармацыю пра лячэбныя ўласцівасці прадукцыі («100 дароў», «Літаалей», «Эфектум», «Экстракт алоэ па Фёдараву», «Мядарыя»). Пры гэтым яна не з'яўляецца лекавым сродкам або вырабам медыцынскага прызначэння», — растлумачылі ў прэс-службе.


Спецыялісты Мінгандлю адзначылі, што, як правіла, у такой рэкламе ўтрымліваецца інфармацыя аб правядзенні выстаў-продажаў у розных гарадах Беларусі (у дамах культуры, кавярнях і ў іншых аб'ектах). «Пры гэтым такія выставы-продажы, як паказвае практыка, праводзяцца з парушэннем патрабаванняў, зацверджаных пастановай Савета Міністраў. У прыватнасці, да спажыўцоў не даводзіцца ў поўным аб'ёме абавязковая інфармацыя аб прадукцыі, якая рэалізуецца, або даводзіцца недакладная інфармацыя пра яе ўласцівасці (напрыклад, лячэбныя), а таксама распаўсюджваецца неналежная рэклама», — адзначылі ў прэс-службе. Мінгандлю засцерагае спажыўцоў ад набыцця згаданай прадукцыі ў надзеі на яе лячэбны эфект. Зараз у абласцях прымаюцца меры па спыненні размяшчэння (распаўсюджвання) неналежнай рэкламы «Дзіўная сіла прыроды» і прыцягненні парушальнікаў да ўстаноўленай заканадаўствам адказнасці, а таксама па праверцы правамернасці рэалізацыі тавараў на выставах-продажах.

Сяргей РАСОЛЬКА. rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».