Вы тут

У Іванаве адкрылі цэх па вытворчасці прадукцыі з малочнай сыроваткі


Запуск у эксплуатацыю прадпрыемства плошчай у 6000 квадратных метраў стаў вынікам паспяховага завяршэння інвестыцыйнага праекта «Арганізацыя вытворчасці сухіх малочных прадуктаў» Бярозаўскага сыраробчага камбіната.


Іванаўская пляцоўка поўнасцю аснашчана італьянскім абсталяваннем. Чакаецца, што праект акупіцца за пяць гадоў. Цяпер тут за суткі будзе перапрацоўвацца да 600 тон малочнай сыроваткі, якая ў нядаўнім мінулым лічылася адходам малочнай вытворчасці. А прадукцыя новага цэха абяцае стаць разнастайнай. Гэта, напрыклад, сухія сыроватачна-тлушчавыя канцэнтраты, сухая сыроватка розных відаў, малако сухое абястлушчанае, малако сухое цэльнае, вяршкі сухія. Частка з названай прадукцыі выкарыстоўваецца ў жывёлагадоўлі, частка — у кандытарскай прамысловасці. Такім чынам, увод у эксплуатацыю новага цэха паспрыяе выкананню задачы імпартазамяшчэння. Акрамя таго, паводле планаў, некаторыя віды прадукцыі пойдуць на экспарт.

Святлана ЯСКЕВІЧ. yackevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.