Вы тут

Дзярждэп не захацеў быць пасярэднікам між Саудаўскай Аравіяй і Іранам


Афіцыйны прадстаўнік адміністрацыі прэзідэнта ЗША Джон Эрнэст заявіў, што Белы дом звярнуўся да Саудаўскай Аравіі з занепакоенасцю, што нядаўняе пакаранне смерцю шыіцкага прапаведніка Німра ан-Німра прывядзе да пагаршэння крызісу на Блізкім Усходзе. Эрнэст нагадаў, што ЗША яшчэ да пакарання неаднаразова звярталіся да кіраўніцтва каралеўства з рэкамендацыяй адмовіцца ад задуманага, аднак гэтыя довады так і не былі пачутыя. «Мы настойваем на тым, што спрэчкі паміж Іранам і Саудаўскай Аравіяй неабходна неадкладна вырашыць. Бакі павінны праявіць вытрымку і не дапусціць пагаршэння сітуацыі», — дадаў прадстаўнік адміністрацыі. У той жа час начальнік прэс-службы Дзярждэпартамента Джон Кірбі заявіў, што ЗША не імкнуцца браць на сябе ролю пасярэдніка ва ўрэгуляванні крызісу.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.